Падчас візіту ў школу кіраўніка міліцэйскага ведамства ў рамках навагодняй акцыі «Нашы дзеці» было прынята рашэнне аб доўгатэрміновым супрацоўніцтве. Тады Іван Кубракоў паабяцаў, што міліцыянеры зробяць усё для таго, каб дзецям тут было больш утульна, а дарослыя працавалі ў максімальна камфортных умовах.
Сказана — зроблена! Сёння ў будынку — сучасны рамонт, абноўлены спортінвентар, закуплены садовая мэбля і камп’ютарная тэхніка. Менш чым за год дзякуючы намаганням кіраўніцтва МУС змянілася Мсціслаўская спецыяльная школа-інтэрнат.
Візіт у Мсціслаўскую спецыяльную школу-інтэрнат, які адбыўся ўчора, міністр пачаў з агляду адрамантаваных памяшканняў: спальнага і навучальнага карпусоў, а таксама пляцовак для заняткаў спортам. Кіраўнік ведамства цікавіўся, якая дапамога яшчэ неабходна.
«Ад усёй душы віншую з пачаткам навучальнага года! — звяртаючыся да прысутных, адзначыў Іван Кубракоў. — Жадаю, каб усё задуманае атрымлівалася, а мы са свайго боку прыкладзем для гэтага максімум намаганняў. Асаблівую падзяку выказваю выкладчыкам і выхавацелям за гэту нялёгкую, але высакародную працу».
Для выхаванцаў установы міліцыянеры падрыхтавалі акцыю «За бяспеку — разам!». Дзяцей чакалі роставыя лялькі, выстава рэтра і сучаснай тэхнікі, паказальныя выступленні супрацоўнікаў АМАПа, кінолагаў Дэпартамента аховы, майстар-клас па футболе. Жадаючыя маглі пастраляць у ціры, пакатацца на сегвеях, трыцыклах, электрамашынах і пагладзіць шчанюкоў службовых сабак.
З пачаткам навучальнага года хлопчыкаў і дзяўчынак павіншавалі артысты беларускай эстрады і ведамасныя калектывы. Завяршылася мерапрыемства акцыяй «Праспяваем гімн разам!».
У размове з журналістамі кіраўнік ведамства расказаў, што зроблена за час шэфства над школай, і аб планах далейшага супрацоўніцтва. «Пабываўшы тут у снежні мінулага гады ў рамках акцыі „Нашы дзеці“, мы ўбачылі, што школа мае патрэбу ў рамонце, — паведаміў Іван Кубракоў. — На сёння ўсё тое, што абяцалі — выканалі: новая спартыўная зала, закуплена мэбля, інвентар, абсталявана варкаўт-пляцоўка. Дзеці займаюцца ў спартыўных касцюмах з сімволікай МУС. Тут вучацца таленавітыя дзеці. Я ўпэўнены, што яны — наша будучыня. Што да далейшага развіцця, у нас вельмі шмат працы, бо навучальнай установе ў наступным годзе споўніцца 100 гадоў. А значыць, падарункаў будзем дарыць яшчэ вельмі шмат. Сёння ж прыехалі сюды не як госці, а як сапраўдныя сябры, і сяброўства гэтае ўжо будзе непарыўнае. Усё неабходнае для дзяцей мы зробім!»
Вераніка КАНЮТА
Фота прэс-службы МУС
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.
Ці варта бацькам падымаць трывогу, калі дзіця захапілася гэтым відам спорту?
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.