Вы тут

Жыхар сталіцы пасварыўся з жонкай і ўчыніў скандал у пад’ездзе


Вынесены прысуд 53-гадоваму гараджаніну, якога абвінавачвалі ў хуліганстве, распавядаюць «Минск-Новости» са спасылкай на пракуратуру Заводскага раёна.


Фота з адкрытых крыніц

Абвінавачаны з жонкай прыехаў у госці да бацькоў, якія пражываюць на вул. Галадзеда. Паміж мужам і жонкай узнік канфлікт. Раззлаваны мужчына выйшаў у пад’езд, дзе з хуліганскіх памкненняў некалькі разоў рукой і локцем ударыў па дзвюх паштовых скрынях і камеры відэаназірання, сарваўшы яе з мацавання.

Дэбашыра затрымалі, у дачыненні да яго распачалі крымінальную справу. Віну ён цалкам прызнаў, у зробленым раскаяўся, прычынены пацярпелым шкоду добраахвотна кампенсаваў.

— Абвінавачаны працуе транспарціроўшчыкам на адным са сталічных заводаў, раней ужо меў праблемы з законам, — пракаменціравала старшы памочнік пракурора Заводскага раёна Наталля Міхайлоўская, якая выступала па крымінальнай справе дзяржабвінаваўцам. — Суд прызнаў яго вінаватым у наўмысных дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак і выказваюць відавочную непавагу да грамадства, якія суправаджаюцца пашкоджаннем чужой маёмасці, і на падставе ч. 1 арт. 339 КК прызначыў пакаранне ў выглядзе штрафу ў даход дзяржавы ў памеры 35 базавых велічыняў (1400 рублёў). Акрамя таго, абвінавачаны павінен прайсці прымусовае лячэнне ад хранічнага алкагалізму.

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.

Кіно

Аўтарскі погляд на чалавека і яго лёс праз дакументальнае кіно

Аўтарскі погляд на чалавека і яго лёс праз дакументальнае кіно

У Мінску завяршыўся фестываль «Еўразія.DOC».

Спорт

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Пытанняў і праблем, якія стаяць перад кіраўніцтвам арганізацыі, нямала.