Вы тут

Што прачытаць у вераснёўскім нумары часопіса «Алеся»?


«Служыць краіне і быць карыснай людзям» 

— Актыўная грамадзянская пазіцыя — тое, без чаго няма цяпер паўнавартаснага жыцця, у тым ліку і для жанчыны. Быць наперадзе, калі трэба — у тыле, і рабіць сваю справу адказна і з любоўю для таго, каб жыццё навокал рабілася ярчэйшым і лепшым, — лічыць начальнік упраўлення па адукацыі адміністрацыі Ленінскага раёна сталіцы, старшыня аб’яднанай арганізацыі Беларускага саюза жанчын гэтага ж раёна Наталля Кучынская. З ёй, пераможцай рэспубліканскага конкурсу «Жанчына года — 2023» у намінацыі «Актыўная грамадзянская пазіцыя», пагутарылі пра прафесійны шлях, мэты і асабістыя якасці жанчыны-лідара. 


Віват, каралева! 

Народная артыстка Беларусі Наталля Гайда стала сімвалам айчыннай аперэты, яе легендай. На яе і сёння ідзе глядач і дзівіцца зайздроснай творчай форме Наталлі Віктараўны, якая адзначыла сёлета сваё 85-годдзе, 65-годдзе творчасці і 55-годдзе служэння сцэне Беларускага дзяржаўнага акадэмічнага музычнага тэатра. У чым сакрэт яе творчага даўгалецця? Ці лёгка быць Наталляй Гайдай на сцэне і за кулісамі? Гэта «Алеся» і высвятляла ў размове з вядомай артысткай. 

Подзвіг Зоі Касмадзям’янскай 

Зоя Касмадзям’янская — адна з самых вядомых гераінь Вялікай Айчыннай вайны. Пра яе подзвіг напісаны кнігі, зняты фільмы. Мноства вуліц у розных гарадах носяць імя гераічнай разведчыцы. Ёсць такая вуліца і ў Мінску.

У рубрыцы «Іх імёнамі названыя» вы прачытаеце пра Зою Касмадзям’янскую, першую жанчыну, якой было прысвоена званне Героя Савецкага Саюза (пасмяротна) у час Вялікай Айчыннай вайны.

«Галоўнае — звяртаць увагу на асобу вучня» 

У традыцыйнай рубрыцы «Алесі — 100: жанчыны, гісторыі, вокладкі» распавядаем пра настаўніцу рускай мовы і літаратуры гімназіі № 1 Слуцка Юлію Савановіч. На яе ўроках вучні малююць, здымаюць відэа, робяць плакаты і ставяць невялічкія сцэнкі ў класе. Так Юлія Анатольеўна стараецца прывіць дзецям любоў да слова і чытання. А яшчэ да кожнага вучня знаходзіць індывідуальны падыход: 

— Мне самой прыемна і радасна, калі я раблю штосьці цікавае да ўрока, прыдумваю свой, унікальны падыход. Гэтыя ўражанні кампенсуюць усе затраты на падрыхтоўку такога матэрыялу, — прызнаецца Юлія Савановіч. 

Энергія стварэння 

Галоўны доктар Гомельскай цэнтральнай гарадской дзіцячай клінічнай паліклінікі Таццяна Салодкая мае самае непасрэднае дачыненне да адкрыцця шэрагу паліклінік у Гомелі. Вось ужо 8 гадоў Таццяна Іванаўна ўзначальвае педыятрычную службу Гомеля і Гомельскага раёна, кіруе калектывам у больш чым 1300 чалавек, нясе адказнасць за 110 тысяч дзяцей. 

Як Таццяне Салодкай удаецца знаходзіць аднадумцаў для рэалізацыі сваіх ідэй і пераадольваць цяжкасці? Чаму здароўе сучасных дзяцей выклікае клопат? Пра што павінны памятаць бацькі, калі жадаюць дабра сваім дзецям? Адказы знойдзеце ў інтэрв’ю з галоўным пазаштатным педыятрам Гомеля Таццянай Салодкай.

«Усё больш беларусаў цікавяцца кітайскай мовай» 

Намеснік дырэктара Рэспубліканскага інстытута кітаязнаўства імя Канфуцыя БДУ Лю Сулін лічыць важным развіваць міжлітаратурныя сувязі Беларусі і Кітая. Яна падзялілася з чытачамі «Алесі» сваімі ўражаннямі аб нашай краіне, расказала пра цікавасць беларусаў да кітайскай мовы і да паэзіі Паднябеснай, а таксама пра старажытныя кітайскія традыцыі і свае любімыя стравы. 

Што трэба ведаць мужчынам пра жанчын? 

Што трэба ведаць кожнай жанчыне пра сябе, каб быць паспяховай і шчаслівай? Як правільна мужчынам ставіцца да дзівосных жаночых асаблівасцяў? Нейрахірург, навуковы супрацоўнік аддзялення пухлін галаўнога мозгу РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі імя М. М.Аляксандрава, выкладчык кафедры неўралогіі і нейрахірургіі Інстытута павышэння кваліфікацыі і перападрыхтоўкі кадраў аховы здароўя Беларускага дзяржаўнага медыцынскага ўніверсітэта Гумен Гарбаніджад тлумачыць добра вядомыя жаночыя асаблівасці на падставе навуковых ведаў. 

Па валасах плачуць 

Прыгожыя, бліскучыя, густыя валасы — прадмет гонару любой жанчыны. Непрыемнасці з імі для многіх — сапраўдная драма. Ці можна вярнуць валасы, калі яны пачалі выпадаць? Як пазбавіцца ад перхаці назаўжды? Да якіх працэдур з валасамі варта звяртацца з аглядкай?

Пра гэта і не толькі распавяла доктар-дэрматавенеролаг, трыхолаг Кацярына Ерыгіна.

У вераснёўскім нумары вы прачытаеце таксама пра асаблівасці турэцкай кухні, карысныя якасці кабачкоў і пра асноўныя тэндэнцыі ў модзе гэтай восені. Бонус для чытачоў «Алесі» — апавяданне Валянціны Быстрымовіч «Смех за дзвярыма».

Вольга ПАКЛОНСКАЯ

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.