Вы тут

Прэм’ер Польшчы адмяніў паездку ў Германію з-за пагаршэння адносін дзвюх краін


Прэм’ер-міністр Польшчы Дональд Туск адмяніў свой візіт у Германію, запланаваны на канец гэтага тыдня, з прычыны пагаршэння адносін паміж дзвюма краінамі. Пра гэта паведамляе ТАСС.


Фота: AP Photo

Паводле яго інфармацыі, Туск павінен быў адправіцца ў Патсдам, каб атрымаць прэмію M100 Media Award, якая ўручаецца «асобам, прыхільным умацаванню дэмакратыі, свабоды слова і прэсы, а таксама еўрапейскаму паразуменню». Аднак польскі прэм’ер у апошні момант адмяніў паездку, спаслаўшыся на ўнутраныя абавязальніцтвы, і зараз замест яго паедзе міністр юстыцыі Адам Баднар.

Канцлер ФРГ Олаф Шольц, які павінен быў вымавіць прамову ў гонар Туска, таксама не будзе прысутнічаць на цырымоніі. «З глыбокім шкадаваннем паведамляем, што канцлер Олаф Шольц быў вымушаны адмяніць свой удзел у M100 Media Award з-за нестыковак у раскладзе. Прэм’ер-міністр Дональд Туск таксама не зможа прысутнічаць на цырымоніі асабіста з-за важных нацыянальных абавязацельстваў», — заявілі арганізатары.

Дакладная прычына адмены паездкі Туска ў Германію і хто першым адмовіўся — Туск ці Шольц — застаюцца незразумелымі.

Польска-германскія адносіны ў апошнія тыдні сталі больш халоднымі, адзначае партал. Па дадзеных крыніц, дасведчаных сітуацыю, асноўнай прычынай пагаршэння адносін з’яўляецца трубаправод «Паўночны паток».

Як пісалі раней СМІ, запыт Берліна на арышт грамадзяніна Украіны, які пражывае ў Польшчы і падазраванага ў арганізацыі выбуху на «Паўночных патоках», быў адхілены Польшчай, а Туск нават кінуў выклік Германіі ў мінулым месяцы, заявіўшы, што «ўсім ініцыятарам і заступнікам» расійскіх газаправодаў «Паўночны паток — 1» і «Паўночны патоку — 2» ён раіць «адзінае, што яны павінны зрабіць сёння, — папрасіць прабачэння і замаўчаць».

Ні адзін з бакоў не пацвердзіў, што адмена візіту двух лідараў у Патсдам неяк звязана з яўным пагаршэннем адносін паміж краінамі.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Універсальная мова якасці

Універсальная мова якасці

Аб развіцці стандартызацыі ў Беларусі расказалі эксперты.

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Сельская гаспадарка

Увосень работ восем

Увосень работ восем

Якія задачы стаяць перад аграрыямі восенню?

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.