Вы тут

Лукашэнка арыентуе ўладу на эфектыўнае вырашэнне жыццёвых пытанняў людзей


Людзей трэба слухаць, размаўляць з імі і належным чынам рэагаваць на тыя пытанні, якія яны ставяць перад уладай. На гэта арыентаваў чыноўнікаў Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 10 верасня на нарадзе аб актуальных унутрыпалітычных пытаннях і падрыхтоўцы да правядзення палітычных кампаній, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Восень — час падводзіць вынікі, выбудоўваць стратэгію на будучы год. Таму самая галоўная наша задача — дастойна завяршыць гэты год і пачаць наступны год. Ад гэтага будуць залежаць шмат у чым і вынікі прэзідэнцкіх выбараў, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Прыярытэт — работа з людзьмі. У дзейнасці ўсіх кіраўнікоў — і рэгіёнаў, і мясцовай вертыкалі, і кіраўнікоў цэнтральнага звяна».

Прэзідэнт звярнуў асаблівую ўвагу на падыходы ў рабоце з насельніцтвам, якіх павінны прытрымлівацца чыноўнікі: «Людзей трэба слухаць, з людзьмі трэба размаўляць і належным чынам рэагаваць на тыя пытанні, якія яны ставяць перад намі».

У першую чаргу Аляксандр Лукашэнка спытаў удзельнікаў нарады, якія пытанні з’яўляюцца найбольш вострымі на гэты момант і якая рэзультатыўнасць работы з такімі зваротамі. «Менавіта ад гэтага залежыць аўтарытэт кожнага кіраўніка, на месцах кіраўнікоў і ўлады ў цэлым», — папярэдзіў Прэзідэнт.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што па зразумелых прычынах для любога чалавека на першым плане звычайна знаходзяцца паўсядзённыя жыццёвыя клопаты. «Некаму хочацца дах адрамантаваць, камусьці — плот паставіць, некаму нечага не хапае ў магазіне і гэтак далей. Усё трэба вывучаць, сартаваць (гэта заўсёды трэба рабіць) і разумець, што павінны мы арганізаваць, улада, а што павінны зрабіць самі людзі», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.

У сувязі з гэтым кіраўнік дзяржавы арыентаваў на сістэмную, эфектыўна адладжаную работу на ўсіх узроўнях улады. «Напрыклад, аб цэнах людзі часта мяркуюць не па статыстыцы, а па сваім кашальку, аб якасці адукацыі — па размовах з канкрэтным педагогам, аб узроўні медыцыны — па сваёй паліклініцы, аб уладзе ў дзяржаве — па дзеяннях асобна ўзятага дзяржслужачага, да якога яны звяртаюцца. Я намякаю на тое, што ўсе павінны ў гэтай звязцы працаваць», — акцэнтаваў увагу Прэзідэнт.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Універсальная мова якасці

Універсальная мова якасці

Аб развіцці стандартызацыі ў Беларусі расказалі эксперты.

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Сельская гаспадарка

Увосень работ восем

Увосень работ восем

Якія задачы стаяць перад аграрыямі восенню?

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.