Вярхоўны Суд Беларусі пакінуў без змянення прыгавор так званаму галоўнаму саветніку ў экстрэмісцкім фарміраванні «Каманда Святланы Ціханоўскай» Францішку Вячорку, паведамляе прэс-служба ВС.
«Прыгавор Мінскага гарадскога суда ад 20 чэрвеня 2024 года ў дачыненні да Вячоркі Францішка Валянцінавіча пакінуць без змены, а апеляцыйную скаргу — без задавальнення», — адзначаецца ў паведамленні.
Як паведамлялася раней, Вячорка прыгавораны да 20 гадоў пазбаўлення волі за ўчыненне шэрагу наўмысных злачынстваў экстрэмісцкай накіраванасці. Па прыгаворы, пакаранне ён павінен адбываць у калоніі ўзмоцненага рэжыму, а таксама выплаціць штраф у памеры 1,5 тыс. БВ, што складае Br60 тыс.
Паколькі абвінавачаны ўцёк ад правасуддзя, крымінальная справа ў дачыненні да яго разгледжана ў парадку спецыяльнай вытворчасці, пры гэтым выкананы агульныя правілы судовага разбору.
На падставе прадстаўленых дзяржабвінаваўцам доказаў суд прызнаў Вячорку вінаватым у змове з мэтай захопу дзяржаўнай улады неканстытуцыйным шляхам; арганізацыі на тэрыторыі Беларусі масавых беспарадкаў і групавых дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак. Таксама ён прызнаны вінаватым у публічных закліках да захопу дзяржаўнай улады, здзяйснення акта тэрарызму і іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Беларусі; стварэнні і кіраўніцтве экстрэмісцкім фарміраваннем, кіраўніцтве структурным падраздзяленнем, якое ўваходзіць у экстрэмісцкае фарміраванне; паклёпе на Прэзідэнта Беларусі і інш.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.
Ці варта бацькам падымаць трывогу, калі дзіця захапілася гэтым відам спорту?
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.