Вы тут

Крутой: Працаваць трэба цяпер і не змяншаць абароты


Да палітычных кампаній яшчэ далёка, а працаваць трэба зараз, не збаўляючы абаротаў. Аб гэтым заявіў журналістам кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Дзмітрый Крутой па выніках нарады кіраўніка дзяржавы аб актуальных унутрыпалітычных пытаннях і падрыхтоўцы да правядзення палітычных кампаній, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Палітычная кампанія яшчэ далёка, як сказаў Прэзідэнт, а працаваць трэба цяпер і не змяншаць абароты», — сказаў Ігар Крутой па выніках мерапрыемства. Адной з важных тэм, паводле яго слоў, стала работа са зваротамі грамадзян. Прайшло два гады з моманту абнаўлення заканадаўства, якое датычыцца гэтай сферы.

«Так ці інакш наша беглая апазіцыя, вы бачыце, штодня ўкідвае бясконцую колькасць фэйкаў, звязаных з тымі ці іншымі сферамі, — адзначыў кіраўнік АП. — Мы ставімся да гэтага спакойна. Прэзідэнт пытаўся, якія акцэнты цяпер у інфармацыйным парадку дня і ў кантэксце зваротаў грамадзян, якія паступаюць у АП, якія тэмы найбольш балючыя, хвалююць нашае грамадства».

Напрыклад, пакуль ішла актыўная падрыхтоўка да новага навучальнага года, у інфаполі ўкідваліся фейкі, звязаныя са школьнай формай, зместам падручнікаў, цэнамі на навучальныя дапаможнікі. «Тэма занятасці і заработных плат моцна мусіруецца ў інтэрнеце — што ў Беларусі нібыта спее эканамічны пузыр, звязаны з апераджальным тэмпам росту заработных плат», — прывёў яшчэ адзін негатыўны прыклад Дзмітрый Крутой.

Ён растлумачыў, што насамрэч аналіз зваротаў грамадзян паказвае, што людзей хвалюе зусім іншае: «Мы не бачым вялікага ўсплёску, нават па асобных рэгіёнах колькасць зваротаў зменшылася, напрыклад у Мінску і Гродне. Ёсць невялікае павелічэнне ў Віцебску і Магілёве. Традыцыйна людзей хвалююць не вялікія, глабальныя палітычныя пытанні, а канкрэтныя бытавыя, сацыяльныя праблемы, звязаныя з месцам, дзе яны жывуць».

/Будзе дапоўнена/.

Выбар рэдакцыі

Сям'я і дэмаграфія

«Не дапускаем, каб дзіця выбіралі, як у краме»

«Не дапускаем, каб дзіця выбіралі, як у краме»

Пра што трэба падумаць і як рэальна ацаніць свае сілы перад усынаўленнем?

Адукацыя

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Якія якасці павінны быць у сапраўднага настаўніка?

Напярэдадні прафесійнага свята педагогаў у Нацыянальным прэс-цэнтры абмеркавалі імідж настаўніка, усебаковае развіццё студэнтаў педагагічных ВНУ і новыя праекты.