Як паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 11 верасня надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць малаактыўны франтальны раздзел.
Воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі па захадзе, раніцай і днём у асобных раёнах краіны пройдуць невялікія кароткачасовыя дажджы. У начныя і ранішнія гадзіны месцамі будзе згушчацца туман. Вецер паўднёвай чвэрці ад слабога да ўмеранага. Тэмпература паветра ўначы ад 9 градусаў да 15 цяпла, максімальная днём — 21–26 градусаў, па паўднёвым усходзе Беларусі да 28 цяпла. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.
А вось у сераду і чацвер на большай частцы тэрыторыі Гомельскай, Магілёўскай і Брэсцкай абласцей чакаецца надзвычайная пажарная небяспека (5 клас гарымасці).
Сяргей КУРКАЧ
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.