Вы тут

У Кітаі імкліва павялічваюцца продажы NEV-аўто


Продажы пасажырскіх аўтамабіляў на новых крыніцах энергіі (NEV) у Кітаі прадэманстравалі імклівы рост у мінулым месяцы. Аб гэтым сведчаць галіновыя даныя, перадае «Сіньхуа».


Паводле звестак Кітайскай асацыяцыі легкавых аўтамабіляў (CPCA), за жнівень продажы аўто гэтай катэгорыі ў краіне склалі 1,027 мільёна машын, што аказалася адпаведна на 43,2 працэнта і 17 працэнтаў больш у гадавым і месячным вылічэнні.

У жніўні вытворчасць пасажырскіх NEV у краіне дасягнула 1,051 млн. аўто, што на 32,6 працэнта больш у параўнанні са жніўнем мінулага года і на 12,7 працэнта больш у параўнанні з ліпенем гэтага года.

Узровень пранікнення NEV, які з’яўляецца паказчыкам папулярнасці, на айчынным рынку вырас да 53,9 працэнта ў жніўні, што значна больш, чым 37,3 працэнта за аналагічны перыяд мінулага года.

Паводле галіновых даных, сёлета за восем месяцаў агульны аб’ём рознічных продажаў пасажырскіх NEV у краіне склаў 6,016 мільёна машын, што на 35,3 працэнта больш, чым годам раней.

Што да экспарту, то ў жніўні экспарт пасажырскіх NEV з Кітая дасягнуў 99 тысяч аўто, павялічыўшыся на 23,7 працэнта ў гадавым вылічэнні і на 7,6 працэнта ў параўнанні з ліпенем. У жніўні на долю пасажырскіх NEV прыпала 24 працэнты ад агульнага аб’ёму экспарту легкавых аўтамабіляў з краіны, застаўшыся пры гэтым на тым жа ўзроўні, што і ў жніўні мінулага года.

Паводле звестак CPCA, сёлета са студзеня па жнівень агульны аб’ём экспарту пасажырскіх NEV з Кітая дасягнуў 787 тысяч адзінак, што на 20,1 працэнта больш у параўнанні з аналагічным перыядам мінулага года.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Квадробіка — гульня ці паталогія?

Квадробіка — гульня ці паталогія?

Ці варта бацькам падымаць трывогу, калі дзіця захапілася гэтым відам спорту?

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.