Вы тут

Лукашэнка пра апанентаў: Калі хочуць «перавярнуць краіну», трэба прыходзіць і змагацца на прэзідэнцкіх выбарах


Калі апаненты хочуць «перавярнуць краіну» і даказаць сваю правату, трэба прыходзіць і змагацца на прэзідэнцкіх выбарах, тлумачыць людзям сваю антыбеларускую пазіцыю. Пра гэта Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заявіў на нарадзе аб актуальных унутрыпалітычных пытаннях і падрыхтоўцы да правядзення палітычных кампаній, перадае БелТА. 


«Я проста хачу, як заўсёды, ім параіць: калі яны хочуць перавярнуць краіну і ўдзельнічаць у прэзідэнцкіх выбарах, даказваць сваю правату ці яшчэ нешта, ім трэба прыходзіць і змагацца на прэзідэнцкіх выбарах. Без вуліцы, без кулямётаў, без аўтаматаў і без санкцый. Людзям трэба прыйсці і растлумачыць, чаму вы так "клапоціцеся" пра Беларусь і чаму вы ваюеце супраць яе. Чаму вы плануеце ўзброенае ўварванне на тэрыторыю Беларусі», — сказаў кіраўнік дзяржавы.

Аляксандр Лукашэнка адзначыў, што ў Беларусі маюць вялікую колькасць падобных фактаў, і трэба пра ўсё гэта расказаць людзям. «Расказаць, што яны там плануюць і прывесці канкрэтныя факты. А так мы звычайна вось так у кучу ўсё збярэм і сядзім над «золатам», чэзнем. Трэба паказаць, хай людзі ведаюць іх пазіцыю. У нас жа куча матэрыялаў: «Давай санкцыі (лахушкі, Латушкі і іншыя), Давайце душыць, "хай яны падохнуць". У нас усё гэта ёсць. Таму трэба будзе паразумецца перад беларусамі, чаму яны такую палітыку выбудоўваюць напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў», — адзначыў беларускі лідар.

Прэзідэнт таксама звярнуў увагу, што апаненты за мяжой пастаянна просяць грошай у розных структур на сваю дзейнасць, і такія сродкі гатовыя выдзяляць, але толькі пад канкрэтныя мэты: «у Дзярждэпартамента , у палякаў, іншых, у Еўрасаюзе. Ім пытанне: «навошта?». — Мы будзем у сродках масавай інфармацыі мачыць Беларусь. Ім кажуць: «так ужо ж мачылі. На гэта грошай не будзе, толькі на ўзброеныя дзеянні на тэрыторыі Беларусі».

«Ну я ўжо казаў: мы чакаем. Нават можаце нас не папярэджваць, адкуль вы зойдзеце і куды. Мы гэта добра ведаем», — заявіў у сувязі з гэтым Аляксандр Лукашэнка.

Ён падкрэсліў, што тым, хто за гэта выступае, трэба будзе перад народам Беларусі стаць і гэта растлумачыць. «Калі вы хочаце, каб хоць неяк народ вас не тое што падтрымаў, а разумеў, чаго вы хочаце», — заўважыў беларускі лідар.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.