Вы тут

КДК правядзе гарачую лінію па транспартным абслугоўванні жыхароў Мінска і гарадоў-спадарожнікаў


На працягу двух дзён Камітэт дзяржкантролю будзе прымаць інфармацыю аб праблемных пытаннях у сферы транспартнага абслугоўвання жыхароў Мінска і гарадоў-спадарожнікаў. Пра гэта паведамілі ў КДК.


11 і 12 верасня ў кантрольным ведамстве будзе працаваць гарачая лінія па пытаннях транспартнага абслугоўвання жыхароў Мінска і сталічных гарадоў-спадарожнікаў. Грамадзяне могуць паведаміць інфармацыю аб неналежнай працы перавозчыкаў Мінска (парушэнні графікаў руху, малая ўмяшчальнасць транспарту); праблемах транспартных зносін паміж Мінскам і сталічнымі гарадамі-спадарожнікамі; нявыдачы перавозчыкамі чэкаў пры аплаце праезду, незахаванні імі правілаў тэхнікі бяспекі пры перавозках; нездавальняючым стане транспарту і прыпыначных пунктаў.

Паведамленні прымаюцца на кароткі нумар 191 з 9:00 да 13:00 і з 14:00 да 17:00.

Акрамя таго, інфармацыю можна адправіць у чат-бот Telegram-канала Камітэта дзяржкантролю.

Атрыманая інфармацыя будзе выкарыстана пры правядзенні кантрольных мерапрыемстваў. Таксама прыняцце мер па ўсіх праблемных пытаннях, якія паступілі, будзе знаходзіцца на кантролі ў КДК.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.