Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Інданезія Раман Раманоўскі ўручыў даверчыя граматы генеральнаму сакратару Асацыяцыі дзяржаў Паўднёва-Усходняй Азіі (АСЕАН) Као Кімхорну. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе беларускага знешнепалітычнага ведамства.
Бакі абмеркавалі перспектывы актывізацыі ўзаемадзеяння паміж Рэспублікай Беларусь і АСЕАН у галінах узаемнай цікавасці. Была падкрэслена важнасць вывучэння магчымасцей для пашырэння супрацоўніцтва і павелічэння аб’ёмаў узаемнага гандлю, інвестыцый і турызму. Генеральны сакратар адзначыў зацікаўленасць АСЕАН у развіцці кантактаў з Беларуссю ў абласцях, дзе беларускі бок валодае вопытам і экспертызай.
У сваю чаргу пасол адзначыў адкрытасць Беларусі да супрацоўніцтва ў такіх сферах, як прамысловасць і харчовая бяспека, Навука і адукацыя, а таксама пацвердзіў намер беларускага боку пашыраць гандлёва-эканамічныя, міжпарламенцкія, гуманітарныя сувязі з АСЕАН і яе дзяржавамі-членамі.
Прэв’ю: МЗС
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.