Вы тут

У парадку дня другой сесіі Палаты прадстаўнікоў восьмага склікання — 16 законапраектаў


У парадку дня другой сесіі Палаты прадстаўнікоў восьмага склікання — 16 законапраектаў. Аб гэтым Ігар Сергяенка паведаміў падчас пасяджэння Савета Палаты прадстаўнікоў. Найперш спікер праінфармаваў членаў Савета Палаты прадстаўнікоў аб падрабязнасцях размовы з Прэзідэнтам, якая напярэдадні адбылася ў Палацы Незалежнасці. 


Інцыятывы па зборы інфармацыі і новыя формы работы 

«Я далажыў аб асноўных выніках нашай работы за пяць месяцаў бягучага года, а таксама аб падрыхтоўцы да правядзення другой сесіі па наступных кірунках, — канкрэтызаваў спікер. — Першае — гэта падрыхтоўка да разгляду законапраектаў непасрэдна на першым пасяджэнні і ў цэлым на працягу гэтай сесіі. Сёння 16 законапраектаў — фактычна ў рознай ступені гатоўнасці, нам трэба вызначыцца, у якой паслядоўнасці іх разглядаць. Другое пытанне датычылася работы ў выбарчых акругах. Кіраўніком дзяржавы падтрыманы нашы ініцыятывы па зборы інфармацыі па актуальных праблемах, яе абагульненні, аналізу і выкарыстанні ў практычнай дзейнасці на ўсіх узроўнях: ад кіраўніка дзяржавы да мясцовых органаў улады. Гэтая работа будзе працягнутая і ў далейшым».

Асаблівая ўвага Прэзідэнта, па словах Старшыні Палаты прадстаўнікоў, была ўдзелена рабоце са зваротамі грамадзян. «Кіраўнік дзяржавы падкрэсліў, што гэта найважнейшы кірунак дзейнасці ўсіх галін улады, у тым ліку дэпутацкага корпуса», — удакладніў Ігар Сергяенка. 

Кажучы аб рабоце Палаты прадстаўнікоў на знешнім контуры, аб чым таксама ішла размова падчас даклада Аляксандру Лукашэнку, спікер адзначыў, што задачы, якія ставіць Прэзідэнт, — далей развіваць народную дыпламатыю. «Я далажыў аб рабоце, якая праведзена за гэтыя пяць месяцаў, і аб нашым узаемадзеянні на шматлікіх міжнародных пляцоўках, устанаўленні новых кантактаў, — праінфармаваў дэпутатаў спікер. — Кіраўніком дзяржавы былі падтрыманы падыходы, накіраваныя на дасягненне рэальных вынікаў. Важна браць не колькасцю (дабаўлю ад сябе — не колькасцю паездак), а напаўняць іх канкрэтным зместам». 

Па словах Ігара Сергяенкі, Прэзідэнта цікавіла літаральна ўсё: як працуюць дэпутаты, дзе жывуць, якія ўмовы створаны. «Таксама кіраўнік дзяржавы акцэнтаваў увагу на тым пытанні — як мы бачым работу дэпутата ў перспектыве, — дадаў ён. — Таму заклікаю ўсіх прысутных паразважаць над гэтай тэмай і ўнесці канкрэтныя прапановы па ўдасканаленні нашай работы, па новых формах. Хацеў бы таксама звярнуць увагу ўсіх кіраўнікоў камісій — там, дзе мы яшчэ не правялі сустрэчы ў абласцях (дарэчы, гэтая форма таксама была падтрымана кіраўніком дзяржавы), іх арганізаваць». 

Пры гэтым спікер дадаў, што падобныя сустрэчы не павінны поўнасцю капіраваць фармат сустрэчы ў Гродне, якая адбылася на мінулым тыдні. Ігар Сергяенка падкрэсліў, што важна выкарыстоўваць такую форму работы з насельніцтвам, каб зверыць гадзіннікі з мясцовай выканаўчай уладай. «Для таго, каб статус дэпутата яшчэ раз абазначыць перад кіраўніцтвам вобласці, гарадоў, і ў далейшым знаходзіць і кропкі судакранання, і шляхі рэалізацыі па ўсіх пытаннях, якія ўзнікаюць», — патлумачыў неабходнасць такой формы работы Старшыня Палаты прадстаўнікоў. 

Найстройваючы дэпутацкі корпус на плённую заканадаўчую дзейнасць, спікер заклікаў самую сур’ёзную ўвагу ўдзяліць пытанням, якія датычацца сацыяльнага блока. «Найважнейшая задача сесіі — падрыхтоўка бюджэтна-падатковага пакета», — дапоўніў Ігар Сергяенка.

Ад адукацыі да пенсіёнага забеспячэння

Як ужо раней паведамлялася, другая сесія Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу восьмага склікання пачне работу 17 верасня. 

Старшыня Пастаяннай камісіі па дзяржаўным будаўніцтве, мясцовым самакіраванні і рэгламенце Палаты прадстаўнікоў Валянцін Семяняка паведаміў у размове з журналістамі, што чатыры законапраекты, унесеныя ў парадак дня, будуць разгледжаны ў першым чытанні. «Гэта законапраекты, якія датычацца крымінальнай адказнасці, пытанняў адукацыі, крэдытаў і мікрапазык, а таксама дзяржаўнага мабілізацыйнага рэзерву, — канкрэтызаваў ён. — Шэраг законапраектаў ужо прапрацаваны і прыняты ў першым чытанні, рыхтуюцца да другога чытання. Гэта законапраекты, якія датычацца пытанняў занятасці насельніцтва, пенсіёнага забеспячэння і шэрагу іншых пытанняў жыццядзейнасці беларускай дзяржавы. Традыцыйна ў блоку пытанняў, якія ўносяцца ў парадак дня, ёсць пытанні міжнароднага супрацоўніцтва. У гэтым кантэксце асаблівую цікавасць выклікаюць два законапраекты: ратыфікацыя Пагаднення з Расійскай Федэрацыяй аб арганізацыі вытворчасці двухматорнага лёгкага шматмэтавага самалёта «Асвей», а таксама «Аб пытаннях упарадкавання выкарыстання ў міжнародных адносінах электроннага лічбавага подпісу».

Кажучы аб міжнароднай дзейнасці дэпутацкага корпуса, старшыня Пастаяннай камісіі па міжнародных справах Палаты прадстаўнікоў Сяргей Рачкоў адзначыў, што парламентарыі выконваюць патрабаванні кіраўніка дзяржавы, каб усе міжнародныя кантакты, паездкі парламентарыяў, візіты былі арыентаваны на канкрэтны вынік. «Бліжэйшыя паездкі і візіты будуць звязаны перш за ўсё з развіццём міжпарламенцкага супрацоўніцтва, акцэнт будзе рабіцца на гандлёва-эканамічных пытаннях, — заўважыў ён. — У прыватнасці, мы плануем у рамках абмеркавання парламенкіх тэм закранаць і канкрэтныя тэмы эканамічнага, інвестыцыйнага супрацоўніцтва, прапрацоўку пытанняў і дамоўленасцяў, якія прымаюццца на ўрадавым узроўні і ўдзел парламенатрыяў у прасоўванні эканамічных інтарэсаў. Не выключаю, што ў склад парламенцкіх дэлегацый таксама будуць уключацца прадстаўнікі дзелавых колаў, якія непасрэдна займаюцца эканомікай, развіццём гандлева-эканамічных адносін. А дэпутаты Палаты прадстаўнікоў будуць не проста суправаджаць гэтыя праекты, а аказваць непасрэдную дапамогу ў іх рэалізацыі».

Вераніка КАНЮТА

Фота БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Квадробіка — гульня ці паталогія?

Квадробіка — гульня ці паталогія?

Ці варта бацькам падымаць трывогу, калі дзіця захапілася гэтым відам спорту?

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.