Вы тут

У правінцыі Цзылінь актыўна развіваецца індустрыя жэньшэня


Горы Чанбайшань у правінцыі Цзылінь (Паўночна-Усходні Кітай) з’яўляюцца асноўным рэгіёнам вырошчвання жэньшэня ў КНР, перадае «Жэньмінь жыбаа» анлайн»


У мінулым годзе ў правінцыі было сабрана 34 тысячы тон каранёў жэньшэня, агульны кошт прадукцыі індустрыі ўпершыню перавысіў 70 мільярдаў юаняў (9,8 млрд. долараў), павялічыўшыся на 10,3 працэнта ў параўнанні з паказчыкам папярэдняга года.

У раёне гор Чанбайшань настаў пік турыстычнага сезону, і ў спецыялізаваных крамах жэньшэня ў павеце Фусун, буйным вытворцы цуда-кораня, таксама пачаўся актыўны сезон продажаў. У пасёлку Ваньлян працуе рынак чанбайшаньскага жэньшэня, дзе гадавы аб’ём гандлю каранямі перавышае 40 тысяч тон. На яго прыпадае каля 80 працэнтаў ад агульнага аб’ёму гандлю каранямі жэньшэня ў Кітаі. Гадавое абарачэнне рынка складае 8 мільярдаў юаняў (1,12 млрд. долараў). «Без перабольшання можна сказаць, што рынак чанбайшаньскага жэньшэня можа ўплываць на сусветныя цэны на жэньшэнь», — адзначыў дырэктар рынку Чжан Гохун.

У 2005 годзе рынак «Ваньлян» быў пашыраны пад кіраўніцтвам мясцовага ўрада. Зараз у яго гандлёвай зале плошчай 16,8 тысячы кв. метраў прадстаўлена звыш 200 відаў прадукцыі з жэньшэня, якія экспартуюцца ў больш як 30 краін і рэгіёнаў свету. Па словах Чжан Гохуна, сёлета ўжо завершана будаўніцтва прамысловага парку, арыентаванага на развіццё індустрыі жэньшэня, з інвестыцыямі ў 240 мільёнаў юаняў (33,6 млн. долараў). У будучыні тут будзе створаны кластар прадпрыемстваў, якія займаюцца захоўваннем, перапрацоўкай, продажам, распрацоўкай і праверкай прадукцыі з жэньшэня.

Чжан Гохун кажа, што зараз каля 80 працэнтаў насельніцтва пасёлка Ваньлян занята ў індустрыі жэньшэня, і дзякуючы канцэнтрацыі рынку і спецыялістаў галіны мясцовым фермерам больш не трэба пакідаць родныя мясціны для продажу жэньшэня.

У мінулым корань жэньшэня часцей за ўсё выкарыстоўваўся ў народнай медыцыне, зараз яго актыўныя кампаненты пасля апрацоўкі могуць прымяняцца ў многіх галінах, у тым ліку касметыцы. Чжэн Цзупэн, кіраўнік кампаніі «Чжунцаацзы» па вытворчасці прадукцыі з жэньшэня, адзначыў: «Мы распрацавалі больш за 150 відаў касметычнай прадукцыі з жэньшэнем і адкрылі звыш 1,5 тысячы спецыялізаваных крамаў па ўсёй краіне, атрымаўшы вельмі добры водгук».

Чжан Ішэн, старшыня савета дырэктараў фармацэўтычнай кампаніі «Ішэн» у горадзе Цзіань, паведаміў, што кампанія распрацавала больш за 600 прадуктаў, уключаючы сродкі для ачышчэння твару, адбельвання скуры, лячэння акнэ, выдалення кляшчоў і дэкаратыўную касметыку. У міулым годзе агульны кошт вырабленай «Ішэнам» прадукцыі з жэньшэня дасягнуў 272 мільёны юаняў (38,1 млн. долараў).

Акрамя касметыкі, прадпрыемствы Цзыліня з дапамогай глыбокай перапрацоўкі жэньшэня вырабляюць больш за тысячу відаў прадукцыі ў некалькіх катэгорыях, такіх як харчовыя прадукты, лекі, прадукты аховы здароўя і біяпрадукты.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Квадробіка — гульня ці паталогія?

Квадробіка — гульня ці паталогія?

Ці варта бацькам падымаць трывогу, калі дзіця захапілася гэтым відам спорту?

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.