Вы тут

Даведаліся, як у сталіцы адзначылі прафесійнае свята нафтавікоў


У першую нядзелю верасня наша краіна адзначыла Дзень работнікаў нафтавай, газавай і паліўнай прамысловасці. Прафесійнае свята — выдатная магчымасць падзякаваць. Ад працы спецыялістаў гэтай сферы залежыць якасць жыцця беларусаў. Ім мы абавязаны святлом і цяплом у дамах, палівам для аўтамабіляў. Беларускіх нафтавікоў і газавікоў павіншаваў Прэзідэнт, а таксама кіраўніцтва сталіцы.


Дзень нафтавіка, як яго скарочана называюць у народзе, вядзе сваю гісторыю з часоў СССР. І няхай у краіне няма маштабных залежаў «чорнага золата» і «блакітнага паліва», Беларусь займаецца перагонкай і перапрацоўкай сыравіны, выпрацоўваючы патрэбныя для яе эканомікі энерганосьбіты. З часоў Савецкага Саюза, на прасторах якога ў нафтавай, паліўнай і газавай сферах працавалі многія дзясяткі тысяч беларусаў, вядома: большасць радовішчаў знаходзіцца ў раёнах з цяжкімі кліматычнымі ўмовамі. І праца ў нафтагазавым комплексе прад’яўляе да чалавека павышаныя патрабаванні. Таму газавікі і нафтавікі традыцыйна карыстаюцца заслужанай павагай.

Па даных статыстыкі, больш за 70 працэнтаў нафтапрадуктаў, што выпускаюцца ў Беларусі, прама і апасродкавана экспартуецца ў 90 краін свету. Галіна забяспечвае 35 працэнтаў усёй прамысловай вытворчасці краіны і 35 працэнтаў экспарту. Больш за 25 працэнтаў паступленняў у бюджэт — адлічэнні прадпрыемстваў нафтаперапрацоўкі, нездарма яны называюцца залатой жылай краіны. Дарэчы, сёння ў газавай і паліўнай прамысловасці заняты каля 32 тысяч чалавек, яны забяспечваюць працай яшчэ больш за сотню тысяч няпрофільных прафесій па-за гэтым участкам эканомікі.

Збірацца дружнай кампаніяй у гонар прафесійнага свята стала добрай традыцыяй. У Палац Рэспублікі на мінулым тыдні прыйшлі найлепшыя з найлепшых. Для іх была арганізавана канцэртная праграма, прагучала шмат слоў падзякі за ўклад у агульную справу, за неацэнную працу, дзякуючы якой прадпрыемства «Беларуснафта-Мінскаўтазапраўка» з’яўляецца адным з лідзіруючых прадпрыемстваў у галіне. Дарэчы, прадпрыемства тройчы занесена на Рэспубліканскую дошку гонару — у 2020, 2021 і 2023 гадах.

Старшыня Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў Арцём Цуран павіншаваў калектыў РУП «Беларуснафта-Мінскаўтазапраўка» ўручыў супрацоўнікам прадпрыемства падзякі і граматы Мінгарвыканкама, старшыні Мінгарвыканкама і Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў.

Сёння ў Беларусі газам забяспечаны ўсе гарады, райцэнтры і большасць вёсак. Не кожная краіна можа пахваліцца такімі паказчыкамі!

Ёсць і альтэрнатыва газу — торф. Беларусь — у пяцёрцы сусветных лідараў па яго нарыхтоўцы. З торфу вырабляюць паліва і сельскагаспадарчую прадукцыю. Таксама наша краіна вырабляе якасны бензін, дызельнае паліва, мазут і іншыя прадукты з чорнага золата. Вядуцца і ўласныя распрацоўкі, з’яўляюцца новыя радовішчы.

Поспех прадпрыемства напрамую звязаны з прафесіяналізмам яго супрацоўнікаў, стараннем і добрасумленным стаўленнем да працы. Гэтыя важныя якасці заўсёды шануе і адзначае кіраўніцтва прадпрыемства. Па словах дырэктара рэспубліканскага даччынага ўнітарнага прадпрыемства «Беларуснафта-Мінскаўтазапраўка» Аляксандра Драгуна, у калектыве працуюць 1226 супрацоўнікаў, маецца 66 аўтазаправачных станцый, 26 газавых заправачных станцый, 58 гандлёвых залаў, 17 аўтамыек, пракат ровараў, прычэпаў і іншай тэхнікі.

Нафта і газ — ключавыя віды сыравіны для любой эканомікі, а іх здабыча і наступная перапрацоўка з’яўляецца стратэгічна важнай галіной. У газавай і паліўнай прамысловасці нашай краіны заняты тысячы чалавек. Прадпрыемствы галіны ажыццяўляюць работы па развіцці і эксплуатацыі размеркавальных газаправодаў, надзейным і бесперабойным забеспячэнні энергетычных, прамысловых, камунальна-бытавых спажыўцоў і насельніцтва прыродным і звадкаваным вуглевадароднымі газамі.

Данііл ХМЯЛЬНІЦКІ

Фота Лізаветы ГОЛАД

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.