07 кастрычніка, панядзелак

Вы тут

Мінскае «Дынама» працягвае выязную серыю ў КХЛ матчам супраць «Віцязя»


Хакеісты мінскага «Дынама» сёння правядуць другі матч у дэбютным гасцявым турнэ рэгулярнага чэмпіянату Кантынентальнай хакейнай лігі сезона-2024/25, паведамляе БелТА.


Фота: ХК «Дынама»

Другі прыпынак у бягучым выездзе падапечныя Дзмітрыя Квартальнава зробяць у Балашыхе, дзе «зуброў» чакае «Віцязь». На старце сезона падмаскоўны клуб правёў ужо тры матчы на ​​сваім лёдзе, у якіх здабыў чатыры ачкі, абгуляўшы «Амур» (2:0) і «Сочы» (5:4). Адолець «віцязяў» здолелі толькі хакеісты «Адмірала» (3:2). Мінскія дынамаўцы пачалі чэмпіянат з дамашняй вікторыі над тым жа «Амурам» (3:0), але потым буйна прайгралі ў Маскве «Спартаку» (2:5).

«Расчараваныя вынікам. Часта памыляліся, гублялі шайбу ў простых сітуацыях. Давалі саперніку занадта лёгка закідваць шайбы. Трэба зрабіць высновы, нельга дапускаць неабгрунтаваныя выдаленні, — падкрэсліў пасля матчу са Спартаком форвард „зуброў“ Раман Гарбуноў. — Наперадзе гульня з „Віцязем“, будзем наладжвацца на складаны матч і дзейнічаць у адпаведнасці з планам на гульню, які давядуць да нас трэнеры. Зробім усё, каб парадаваць нашых заўзятараў».

Напярэдадні другога выязнога матча ў склад «Дынама» вярнуўся абаронца Роберт Хэмілтан, які прапусціў пачатак чэмпіянату з-за нараджэння дзіцяці.

«Шмат часу правёў у дарозе, улічваючы пералёты і ўсё іншае. Але гэта дэталі, усё добра, я рады вярнуцца і гатовы гуляць. Ужо прывык да змены гадзінных паясоў, я добра паспаў і хутка перабудаваўся, — сказаў Хэмілтан. — Пакуль не бачыў гульню „Віцязя“ ў гэтым сезоне, але чуў, што яны ўзмацніліся. У любым выпадку з імі заўсёды трэба быць напагатове».

У мінулым сезоне хакеісты з Мінска і Балашыхі згулялі паміж сабой шэсць разоў, чатыры разы поспех святкавала наша каманда, двойчы мацнейшым аказваўся сапернік. Роўна год і адзін тыдзень таму менавіта ў гасцявым матчы супраць «віцязяў» сталічны клуб атрымаў самую буйную перамогу за ўвесь час выступленняў у КХЛ — 7:0. Першая ў новым чэмпіянаце сустрэча «Дынама» і «Віцязя» стартуе ў 19:30.

Выбар рэдакцыі

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.