Вы тут

SpaceX паспяхова запусціла місію Polaris для першага прыватнага выхаду ў адкрыты космас


Пасля двух гадоў падрыхтоўкі і некалькіх адкладзеных стартаў чатыры астранаўта місіі Polaris Dawn паспяхова стартавалі з мыса Канаверал на караблі Dragon і ракеце Falcon 9 амерыканскай кампаніі SpaceX Ілана Маска. Ім трэба будзе паляцець далей і вышэй за ўсе арбітальныя місіі і ўпершыню ў гісторыі вывесці касмічнага турыста ў адкрыты космас, паведамляе Руская служба BBC.


Фота: REUTERS

Капітанам і спонсарам першай з трох місій Polaris стаў 41-гадовы мільярдэр-авіятар Джарэд Айзэкман. Ён ужо быў на арбіце на тым жа Dragon — капітанам першага ў гісторыі грамадзянскага палёту на арбіту ў рамках місіі Inspiration4.

Цяпер яму трэба будзе выйсці з карабля ў адкрыты космас у кампаніі Сары Гіліс — вядучага інжынера SpaceX. Яе калега Ганна Менон, а таксама сябар Айзекмана, адстаўны пілот амерыканскіх ВПС Скот «Кід» Поціт, пачакаюць іх унутры.

Усе чацвёра апрануцца ў новыя скафандры SpaceX, таму што ў Dragon няма шлюза, і Айзекман з Гіліс выйдуць у космас праз расчыненыя насцеж дзверы карабля.

Запуск двойчы адкладалі два тыдні таму. Спачатку з-за ўцечкі гелія, а потым — з-за дрэннага прагнозу надвор’я.

Справа ў тым, што Dragon прабудзе ў космасе пяць-шэсць дзён, і яму патрэбна добрае надвор’е для прываднення на зваротным шляху. У адваротным выпадку давядзецца затрымацца на арбіце, але рэсурсы жыццезабеспячэння абмежаваныя, а да арбітальнай станцыі МКС ён прыстыкавацца не можа.

Першая мэта Polaris Dawn — падняцца на самую высокую калязямную арбіту за ўсю гісторыю пілатуемых палётаў. Далей ад Зямлі адляталі толькі астранаўты месяцовых місій «Апалон».

Другая і галоўная мэта місіі — выхад у адкрыты космас. Ён намечаны на чацвер, 12 верасня.

Выхад за межы карабля лічыцца самай рызыкоўнай часткай арбітальнага палёту і быў удзелам прафесійных касманаўтаў, астранаўтаў і тайканаўтаў дзяржаўных касмічных місій з часу першага выхаду ў адкрыты космас Аляксея Лявонава ў 1965 годзе.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Квадробіка — гульня ці паталогія?

Квадробіка — гульня ці паталогія?

Ці варта бацькам падымаць трывогу, калі дзіця захапілася гэтым відам спорту?

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.