Вы тут

Huawei прадставіла першы ў свеце смартфон, які складваецца ўтрая


Кітайскі тэхналагічны гігант Huawei Technologies у горадзе Шэньчжэнь (Паўднёвы Кітай) прадставіў першы ў свеце смартфон з трыма складнымі секцыямі, перадае «Сіньхуа».


Навінка мае шэраг тэхналагічных ноў-хаў, такіх як сістэма падвойнага шарніра і экран, які згінаецца. Прэзентацыя транслявалася ў сацыяльнай сетцы Weibo. Як адзначыў старшыня савета дырэктараў Huawei Рычард Юй, кампанія працавала над стварэннем смартфона на працягу пяці гадоў. Дыяганаль экрана складае 10,2 цалі (25,9 см), шырыня — усяго 3,6 міліметра. У кампаніі падкрэсліваюць, што пры такіх габарытах Mate XT стаў самым тонкім складным смартфонам у свеце.

Акрамя таго, як сцвярджаюць у Huawei, тэлефон абсталяваны самай тонкай у свеце батарэяй. Паводле дадзеных кампаніі, колькасць папярэдніх замоваў на Mate XT перавысіла адзнаку ў 3,6 мільёна. Афіцыйна продажы смартфона стартуюць 20 верасня.

Раней ганконскія аналітыкі прызналі Huawei Technologies лідарам на сусветным рынку складных смартфонаў. У першым квартале доля кампаніі склала 35 працэнтаў ад агульнасусветных паставак, што на 21 працэнт вышэй у параўнанні з мінулым годам. Huawei абыйшла паўднёвакарэйскую Samsung Electronics.

Мікалай ЛІТВІНАЎ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Універсальная мова якасці

Універсальная мова якасці

Аб развіцці стандартызацыі ў Беларусі расказалі эксперты.

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Сельская гаспадарка

Увосень работ восем

Увосень работ восем

Якія задачы стаяць перад аграрыямі восенню?

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.