Вы тут

У Беларусі ўпершыню паспяхова выканалі рэдкую аперацыю ракаваму пацыенту


У жніўні 2024 года брыгада хірургіі РНПЦ «Кардыялогія» разам са спецыялістамі РНПЦ анкалогіі і медыцынскай радыялогіі ім. М. М. Аляксандрава правялі спалучаную аперацыю ў 53-гадовага пацыента, паведамляе прэс-служба Міністэрства аховы здароўя.


Фота прэс-службы Міністэрства аховы здароўя

Дыягназ у аперуемага быў складаны: рак тымусу (вілачкавай залозы) з урастаннем у дугу аорты і лёгачны ствол, з метастазамі ў розныя органы і тканкі.

Што зрабілі ўрачы? Выдалілі пухліну тымусу з клятчаткай пярэдняга міжсцення, рэзекцыяй перыкарда, правага дыяфрагмальнага нерва, левай плечагалоўнай вены, з сячэннем дугі аорты і лёгачнага ствала. Усе гэтыя складаныя маніпуляцыі выкананы з пластыкай латамі ва ўмовах штучнага кровазвароту з агульнай гіпатэрміяй (пераахаладжэннем цела).

Па дадзеных гісталагічныя даследаванні, аперацыя выканана радыкальна — злаякасная пухліна цалкам выдаленая.

Адзначаецца, што такія аперацыі ў сусветнай практыцы вельмі рэдкія. Рэзекцыя дугі аорты і лёгачнага ствала пры раку тымусу выконваецца толькі ў шэрагу клінік у Іспаніі, Германіі і ЗША.

«Для Рэспублікі Беларусь гэта першы паспяховы вопыт радыкальнага хірургічнага лячэння гэтай паталогіі», — дадалі ў Міністэрстве аховы здароўя.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.