Вы тут

Сергяенка: Акцэнт робіцца на прафілактычнай рабоце


У праекце закона «Аб змяненні кодэксаў па пытаннях крымінальнай адказнасці» акцэнт робіцца на прафілактычнай рабоце і дыферэнцыяцыі крымінальнай адказнасці. Аб гэтым журналістам заявіў старшыня Палаты прадстаўнікоў Ігар Сергяенка перад сустрэчай з калектывам Следчага камітэта напярэдадні Дня народнага адзінства, перадае БелТА.


Фота: БелТА

«Кіраўніцтва Следчага камітэта даўно запрашала мяне выступіць перад калектывам. А тэма сённяшняга выступлення даволі шматгранная і ўключае тры складнікі. Першы — коратка праінфармаваць аб рабоце Палаты прадстаўнікоў, маючай адбыцца сесіі», — сказаў Ігар Сергяенка.

Другім складнікам, адзначыў старшыня Палаты прадстаўнікоў, з’яўляюцца тыя змяненні, якія будуць уносіцца ў кодэксы па пытаннях крымінальнай адказнасці. «Гэты законапраект унесены ў Палату прадстаўнікоў. Працавала міжведамасная рабочая група, у якую ўваходзілі ў тым ліку супрацоўнікі Следчага камітэта, яны паглыблены ў гэту тэму. Гэта пытанне мы плануем разгледзець на адным з першых пасяджэнняў. Уносяцца пэўныя навацыі ў 97 складоў злачынстваў. Па пэўных складах змякчаецца пакаранне, па некаторых узмацняецца. У цэлым, асноўны акцэнт робіцца на дыферэнцыяцыі крымінальнай адказнасці, што дасць магчымасць больш дакладна і прадметна падыходзіць судам. Таксама акцэнт робіцца на прафілактычнай рабоце», — падкрэсліў ён.

Яшчэ адзін складнік сустрэчы з калектывам следчага ведамства — Дзень народнага адзінства. «17 верасня наша краіна адзначыць дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства. Гэта новае, маладое свята, якое, у адпаведнасці з Указам Прэзідэнта, пасля абмеркавання было тры гады таму заснавана ў нашай краіне. Хоць гістарычна гэта свята ідзе свамі каранямі ў 39-ы год, калі адбылося ўз’яднанне Беларусі, — нагадаў Ігар Сергяенка і звярнуў увагу, што тады свята называлася Дзень вызвалення працоўных Заходняй Беларусі ад польскіх паноў. — Вось сутнасць гэтага свята, якое сёння адроджана. Аб гэтым таксама будзем гаварыць і дэманстраваць дакументальны фільм на гэту тэму».

Адказваючы на пытанне журналістаў, па якіх складах злачынстваў плануецца ўзмацніць або змякчыць пакаранне, старшыня Палаты прадстаўнікоў адзначыў, што цяпер ідзе абмеркаванне на розных пляцоўках, у тым ліку ў Следчым камітэце, органах пракуратуры і ўнутраных спраў. «Як я сказаў, размова аб 97 складах. У тым ліку па тэме наркабізнесу, махлярства, жорсткага абыходжання з жывёламі. Пакуль Палата прадстаўнікоў будзе разглядаць (законапраект. — Заўвага БелТА) толькі ў першым чытанні. Улічым усе заўвагі спецыялістаў», — рэзюмаваў Ігар Сергяенка.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Універсальная мова якасці

Універсальная мова якасці

Аб развіцці стандартызацыі ў Беларусі расказалі эксперты.

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Сельская гаспадарка

Увосень работ восем

Увосень работ восем

Якія задачы стаяць перад аграрыямі восенню?

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.