Як паведамляюць у Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, 12 верасня надвор’е ў Беларусі будзе вызначаць маларухомы франтальны раздзел і няўстойлівая паветраная маса.
Воблачна з праясненнямі. Ноччу месцамі, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць дажджы. У дзённыя гадзіны ў асобных раёнах рэспублікі чакаюцца навальніцы і моцныя дажджы. Ноччу і раніцай месцамі слабы туман. Вецер паўднёва-ўсходні, усходні ад слабога да ўмеранага, пры навальніцах парывісты. Тэмпература паветра ноччу 11–17 градусаў, а максімальная днём — 18–24 цяпла, па ўсходняй палове краіны яна складзе 25–28 градусаў. Атмасферны ціск істотна не зменіцца.
Сяргей КУРКАЧ
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.
Ці варта бацькам падымаць трывогу, калі дзіця захапілася гэтым відам спорту?
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.