Вы тут

Пад маркай продажу крыптавалюты ў замежнага грамадзяніна выкралі больш за 50 тыс. долараў ЗША


Пракуратура Фрунзенскага раёна г. Мінска накіравала ў суд крымінальную справу ў дачыненні да двух мясцовых жыхароў, якім інкрымінаваны разбой у групе асоб з мэтай завалодання маёмасцю ў асабліва буйным памеры.


Фота з сайта Генпракуратуры

Як паведамляецца на афіцыйным партале Генеральнай пракуратуры, паводле матэрыялаў справы ў маі 2024 года замежны грамадзянін, зацікавіўшыся вядзеннем крыптабізнесу, у тэматычнай групе месэнджара Тэлеграм пазнаёміўся з мужчынам, які прадаваў крыптавалюту USDT з абменам па выгадным курсе.

Дамовіўшыся аб сустрэчы, цяпер ужо пацярпелы пазычыў неабходную суму грошай у сваіх знаёмых. Пасля чаго прыбыў па ўказаным адрасе, дзе яго чакалі прадаўцы крыпты. На лесвічнай пляцоўцы пад’езда «прадаўцы» крыптавалюты, пагражаючы пацярпеламу нажом, нанеслі яму некалькі ўдараў кулакамі, распылілі ў твар слёзатачывы газ і завалодалі больш за 50 тысяч долараў ЗША.

Крымінальная справа знаходзілася ў вытворчасці Фрунзенскага (г. Мінска) раённага аддзела Следчага камітэта.

Пасля вывучэння матэрыялаў справы ў пракуратуры Фрунзенскага раёна г. Мінска прыйшлі да высновы аб абгрунтаванасці абвінавачання і аб’ектыўным расследаванні акалічнасцяў злачынства. Абраную раней у дачыненні да абвінавачаных меру стрымання ў выглядзе ўзяцця пад варту пракурор пакінуў без змены.

Анатоль СЛАНЕЎСКІ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Як грэцца, каб не загарэцца?

Як грэцца, каб не загарэцца?

Разам з МНС разбіраемся ў нюансах пячнога ацяплення.

Рэгіёны

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Чым прывабіць людзей да вёскі?

Месца для працавітых і смелых.

Калейдаскоп

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Усходні гараскоп на наступны тыдзень

Для Блізнятаў падзеі на гэтым тыдні складуцца на іх карысць.