Вы тут

Шэраг дадатковых гарантый атрымаюць маладыя спецыялісты і працуючыя пенсіянеры сферы ЖКГ


Аб гэтым дамовіліся Беларускі прафсаюз работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў і Міністэрства жыллёва-камунальнай гаспадаркі. Адпаведныя нормы ўнесены ў Тарыфнае пагадненне паміж сацыяльнымі партнёрамі.


Фота Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі

Так, дапаўненні закранулі меры матэрыяльнага стымулявання для работнікаў прадпрыемстваў галіновага прафсаюза, якія дасягнулі ўстаноўленага пенсійнага ўзросту, і маладых спецыялістаў. Такім асобам наймальнік абавязаны будзе выплаціць аднаразовую грашовую ўзнагароду ў памеры і парадку, устаноўленым калектыўным дагаворам, але не менш як пяць базавых велічынь за кожны год у выпадку згоды на заключэнне або падаўжэнне тэрміну дзеяння кантракта.

Паводле слоў старшыні Беларускага прафсаюза работнікаў мясцовай прамысловасці і камунальна-бытавых прадпрыемстваў Юрыя Дарагакупца, кожны з бакоў уносіў свае прапановы па напаўненні дакумента.

— Цяпер важна прыцягнуць моладзь і ўтрымаць тыя вопытныя кадры, якія сёння ёсць, гэта адна з асноўных задач. Абмеркаваўшы з сацыяльнымі партнёрамі гэтыя пытанні, мы прынялі рашэнне, што неабходна дадаткова падтрымаць людзей, матываваць заставацца працаваць у сістэме жыллёва-камунальнай гаспадаркі, — падкрэсліў старшыня галіновага прафсаюза.

Неабходна адзначыць, на падставе гэтага дакумента ў бліжэйшы час будуць перагледжаны калектыўныя дагаворы арганізацый сферы ЖКГ, каб новыя дамоўленасці знайшлі адлюстраванне ў лакальных дакументах.

Нагадаем, што галіновы прафсаюз на пастаяннай аснове праводзіць работу, накіраваную на пашырэнне пераліку гарантый работнікам, шляхам уключэння ў пагадненні розных узроўняў, калектыўныя дагаворы арганізацый палажэнняў, якія павышаюць узровень сацыяльнай абароненасці работнікаў у параўнанні з дзейным заканадаўствам.

Алена КРАВЕЦ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Універсальная мова якасці

Універсальная мова якасці

Аб развіцці стандартызацыі ў Беларусі расказалі эксперты.

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Сельская гаспадарка

Увосень работ восем

Увосень работ восем

Якія задачы стаяць перад аграрыямі восенню?

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.