Выстава «Транспарт і лагістыка-2024» адбудзецца ў рамках XIV Беларускага транспартнага тыдня 10-12 верасня ў Мінску.
Галоўная тэма выстаўкі «Транспарт і лагістыка» — развіццё транспартна-лагістычнай сістэмы Беларусі з выкарыстаннем інавацыйных рашэнняў. «Белмытсэрвіс» прадставіць на выставе транспартна-лагістычныя, мытныя, складскія, сэрвісныя паслугі і праграмныя прадукты. Наведвальнікам прадэманструюць вопыт работы па накладанні навігацыйных пломбаў і маніторынгу транспартных сродкаў, біржавога брокера і гандлёвага трэйдара.
Спецыялісты «Белмытсэрвіс» раскажуць аб развіцці інфраструктуры прадпрыемства, выкарыстанні найбуйнейшых транспартна-лагістычных калідораў. У рамках форуму будзе прадстаўлена дзейнасць па дастаўцы тавараў у краіны «далёкай дугі», а таксама па транспартных калідорах «Поўнач-Поўдзень» і Паўночным марскім шляху.
У рамках Беларускага транспартнага тыдня-2024 пройдуць навукова-практычныя канферэнцыі, прафесійныя дыскусіі па пытаннях развіцця транспартна-лагістычнага сектара, яго тэндэнцыі цыфравізацыі перавозак авіяцыйным, аўтамабільным, чыгуначным і водным транспартам. Генеральны дырэктар РУП «Белмытсэрвіс» Дзмітрый Кавалёнак пазнаёміць з вопытам прадпрыемства ў сферы лагістыкі кантэйнерных перавозак на міжнароднай навукова-практычнай канферэнцыі, першы намеснік генеральнага дырэктара Аляксандр Скачкоўскі раскажа аб новых лічбавых сэрвісах і «воблачных» рашэннях.
У рамках дзелавой праграмы РУП «Белмытсэрвіс» правядзе перагаворы і сустрэчы, прадставіць кліентам комплексныя лагістычныя рашэнні.
Анатоль Сланеўскі
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.