Вы тут

Прадстаўнікі банкаўскай сферы наведалі Палац Незалежнасці


Гэтым разам экскурсія была наладжана для супрацоўнікаў Белінвестбанка і Банка развіцця. Пачалася яны ў самай вялікай у краіне зале ўрачыстых цырымоній. Гэтая пляцоўка прымае шмат важнейшых, сімвалічных, знакавых мерапрыемстваў у краіне. Напрыклад, тры інаўгурацыі Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі адбыліся менавіта тут.


Напачатку экскурсіі спецыяліст Белінвестбанка Ала Селіветава распавяла, што, знаходзячыся ў Палацы лічаныя хвіліны, адразу адчула яго моц і веліч: 

— Як толькі нам прадаставілася магчымасць трапіць на экскурсію, я адразу падала заяўку — і нарэшце яе дачакалася, — паведаміла субяседніца. — На прылеглай тэрыторыі і ўнутры ўсё вельмі дагледжана, прыгожа, на высокім узроўні. Я ўражана галоўнай пляцоўкай нашай краіны. 

Акрамя залы ўрачыстых цырымоній, госці прайшліся па тых залах Палаца Незалежнасці, дзе прымаюцца не менш значныя рашэнні, пішацца сучасная гісторыя нашай краіны, праходзяць міжнародныя сустрэчы. 

Сваімі ўражаннямі ад убачанага таксама падзялілася Настасся Міхневіч, спецыяліст Белінвестбанка:

— Калі на працы анансавалі магчымасць трапіць у Палац Незалежнасці — адразу пагадзілася, таму што вельмі хацела яго наведаць, — распавяла суразмоўца. — Неаднаразова ад знаёмых чула пра Палац Незалежнасці і абстаноўку ўнутры: велічную, чароўную. Але ж хацелася на свае вочы яе ўбачыць. Не пашкадавала, што прыйшла, вельмі спадабалася.

Палац Незалежнасці — пляцоўка афіцыйная, статусная. Рашэнне па яго будаўніцтве было прынята ў 2011 годзе. У выніку атрымаўся трохузроўневы прамавугольны будынак у стылі постмадэрнізм. Інтэр’ер выкананы ў класічным стылі, што абумоўлена афіцыйнасцю пабудовы. Тут прасочваюцца нацыянальныя, культурныя, гістарычныя матывы, якія ў першую чаргу ўвасоблены ў выглядзе арнаменту, які ў Палацы прасочваецца паўсюль: у залах, на калідорах. У агульнай арнаментыцы Палаца вельмі важным з’яўлецца лейтматыў слуцкіх паясоў — святыні беларускага народа. 

Дваццаць залаў Палаца выконваюць асноўныя прадстаўнічыя функцыі. Кожная з іх прываблівае сваёй асаблівай атмасферай, таму што ствараліся яны мастакамі строга па прызначэнні. Каларыстыка, напрыклад, у гэтым адыгрывае не апошнюю ролю.

— Для мяне вялікі гонар — пабываць у такім знакавым месцы, — распавяла Наталля Шыманская, начальнік упраўлення па рабоце з персаналам Банка развіцця. — У Палацы Незалежнасці прымаюцца найважнейшыя рашэнні, якія ўплываюць на далейшы лёс краіны. Дзякуй, што з’явілася такая магчымасць. Калі мы фарміравалі групу тых, хто пойдзе на экскурсію, было вельмі шмат жадаючых. Хацелася б, каб у кожнага з іх была магчымасць наведаць гэтае асаблівае месца. Ганаруся нашым народам, што збудаваў такую прыгажосць.

Дзякуючы прафесіяналізму, майстэрству, мэтанакіраванасці, працавітасці беларускія майстры ўвасобілі сапраўдны шэдэўр — наш Палац Незалежнасці.

Атмасфера Палаца насамрэч уражвае, асабліва тых, хто наведвае яго ўпершыню. Адзін з такіх гасцей — Ігар Ішчанка, выканаўчы дырэктар — кіраўнік дырэкцыі Белінвестбанка па Мінску і Мінскай вобласці падзяліўся эмоцыямі ад убачанага: 

— Уражанні адрозніваюцца ад таго, калі глядзіш на Палац па тэлевізары, — паведаміў суразмоўца. — Гэта насамрэч грандыёзнае збудаванне. Знаходзячыся зараз тут, я адчуваю гонар за краіну, у якой жыву, таму што нам сапраўды ёсць чым ганарыцца. Палац Незалежнасці — вось вам яшчэ адзін прыклад.

Яна ВАЛАСАЧ

Фота аўтара

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.

Кіно

Аўтарскі погляд на чалавека і яго лёс праз дакументальнае кіно

Аўтарскі погляд на чалавека і яго лёс праз дакументальнае кіно

У Мінску завяршыўся фестываль «Еўразія.DOC».

Спорт

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Пытанняў і праблем, якія стаяць перад кіраўніцтвам арганізацыі, нямала.