Як адзначыў Старшыня Палаты прадстаўнікоў, кіраўніцтва Следчага камітэта даўно запрашала яго выступіць перад калектывам. І цяпер, напярэдадні Дня адзінства, такая сустрэча будзе вельмі дарэчы, а тэма выступлення — дастаткова шматгранная.
Ігар Сергяенка назваў тры складнікі сустрэчы. Першы — інфармаванне аб рабоце Палаты прадстаўнікоў і аб сесіі, якае пачнецца менавіта 17 верасня. Другім складнікам ён азначыў тыя змяненні, якія будуць уносіцца ў кодэксы па пытаннях крымінальнай адказнасці. «Гэты законапраект унесены ў Палату прадстаўнікоў. Працавала міжведамасная рабочая група, у якую ўваходзілі ў тым ліку супрацоўнікі Следчага камітэта, яны паглыблены ў тэму. Гэтае пытанне мы плануем разгледзець на адным з першых пасяджэнняў. Уносяцца пэўныя навацыі ў 97 саставаў злачынстваў. Па пэўных саставах пакаранне будзе больш мяккім, па некаторых узмацняецца. У цэлым, асноўны акцэнт робіцца на дыферэнцыяцыі крымінальнай адказнасці, што дасць магчымасць больш дакладна і прадметна падыходзіць судам. Таксама акцэнт зроблены на прафілактычнай рабоце», — падкрэсліў спікер.
Трэці складнік сустрэчы — Дзень народнага адзінства. «17 верасня наша краіна адзначыць дзяржаўнае свята — Дзень народнага адзінства. Гэта новае, маладое свята, якое, у адпаведнасці з указам Прэзідэнта, пасля абмеркавання было заснавана ў нашай краіне тры гады таму. Хаця гістарычна гэтае свята ідзе сваімі каранямі ў 1939 год, калі адбылося ўз’яднанне Беларусі, — нагадаў Ігар Сергяенка і звярнуў увагу, што тады свята называлася Дзень вызвалення працоўных Заходняй Беларусі ад польскіх паноў. — Вось сутнасць гэтага свята, якое сёння будзе адроджана».
Старшыня Следчага камітэта Дзмітрый Гара ў сваю чаргу адзначыў, што Дзень народнага адзінства сімвалізуе згуртаванасць, павагу да культуры і традыцый нашай краіны. «17 верасня мы адзначаем 85-годдзе ўз’яднання Усходняй і Заходняй Беларусі. Гэта час, калі ўсе беларусы, незалежна ад сваіх поглядаў і перакананняў, аб’ядноўваюцца дзеля агульнай мэты — працвітання Беларусі. Акрамя таго, сёлета мы адзначылі 85-годдзе вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў», — падкрэсліў ён.
Безумоўна, падобныя сустрэчы, прымеркаваныя да Дня народнага адзінства, — не проста рытуал, а важны крок да ўсведамлення нашай адказнасці за будучыню. Упэўненасць у гэтым пасля мерапрыемства выказала памочнік старшыні Следчага камітэта Юлія Латышэвіч і зазначыла, што яны натхняюць ісці да адзінай мэты, пераадольваючы ўсе цяжкасці на падставе ўзаемадапамогі і разумення. Прычым гэта не толькі традыцыя, але і неабходнасць. Бо ўсё гэта дазваляе нам не толькі ўспомніць гістарычныя карані нашага адзінства, але і ствараць прастору для падрастаючага пакалення, дзе кожны чалавек адчувае сваю значнасць і прыналежнасць да агульнай справы.
Паводле БелТА
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.