Як паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал МУС, у міліцыю звярнулася 76-гадовая жыхарка Віцебска, якая, па яе словах, стала ахвярай аферыстаў. Яна паверыла, што яе дачка патрапіла ў дарожна-транспартнае, а за непрыцягненне яе да крымінальнай адказнасці патрэбна буйная сума. Неўзабаве да жанчыны прыехаў кур’ер, якому яна аддала больш за 66 тысяч рублёў у эквіваленце.
Сышчыкі неўзабаве ўстанавілі асобу падазронага — 24-гадовага мясцовага жыхара. Цікава, што грошы куратару ён не перавёў, частку з іх патраціў на свае ўласныя патрэбы, астатняе схаваў у кватэры знаёмай, дзе і быў затрыманы.
На наступны дзень аналагічная сітуацыя адбылася з 83-гадовай віцяблянкай. Пенсіянерка аддала дзяўчыне-кур’еру больш за 22 тысячы рублёў. Аператыўнікі ўстанавілі асобу саўдзельніцы аферыстаў — 19-гадовай жыхаркі Мінскай вобласці. Фігурантку затрымалі ў Магілёве пры пераводзе грошай наймальніку.
Следчымі распачата крымінальныя справы за махлярства. Частку выкрадзенага вярнулі пацярпелым уладальнікам.
Міліцыя ў чарговы раз нагадвае: пры паступленні такіх званкоў трэба неадкладна спыніць размову і паведаміць пра тое, што адбылося, у міліцыю. Асобы, якія выконваюць ролі кур’ераў, нароўні з іншымі ўдзельнікамі злачынных схем адказваюць па законе і нясуць абавязак па пакрыцці матэрыяльнай шкоды.
Анатоль СЛАНЕЎСКІ
Прэв’ю: БелТА
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.
Ці варта бацькам падымаць трывогу, калі дзіця захапілася гэтым відам спорту?
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.