На Гомельшчыне выходзіць на фінішную прамую комплекснае добраўпарадкаванне гарадскога пасёлка Карма. Ільняная сталіца паўднёва-ўсходняга рэгіёна рыхтуецца сустрэць абласны фестываль-кірмаш працаўнікоў вёскі «Дажынкі-2024».
Абнаўленне раённага цэнтра — чарговы крок спецыяльнай праграмы, што рэалізоўваюць на Гомельшчыне ўжо амаль на працягу 20 гадоў. Гаворка аб плане комплекснага добраўпарадкавання. Традыцыйна абраны населены пункт перажывае абнаўленне гарадскіх інжынерных камунікацый, дарожнай інфраструктуры, жыллёвага фонду. Праводзіцца рамонт і рэканструкцыя ўстаноў адукацыі, аховы здароўя, культуры, бытавога абслугоўвання, сувязі, аб’ектаў гандлю.
Работы комплекснага добраўпарадкавання і падрыхтоўка гарадскога пасёлка Карма да свята працаўнікоў вёскі пачаліся яшчэ ў студзені бягучага года. У план былі ўключаны звыш 200 мерапрыемстваў.
За гэты час выкананы рамонт дваровых тэрыторый, водаправодна-каналізацыйнай сеткі гарпасёлка, работы на аб’ектах вулічна-дарожнай гаспадаркі, лініях электраперадач, вонкавага асвятлення. Значны аб’ём аднаўленчых работ, капітальнага рамонту праведзены ў жыллёвым фондзе Кармы. Адрамантавана некалькі дзясяткаў жылых дамоў, адкрыты дзіцячыя гульнявыя пляцоўкі.
Цяпер значныя аднаўленчыя работы яшчэ працягваюцца ў гарадскім парку. Ён стане цэнтральнай лакацыяй святочных мерапрыемстваў падчас абласнога фестывалю-кірмашу «Дажынкі-2024». У парку ўжо з’явілася новая пляцоўка для сямейнага адпачынку.
Прыводзіцца ў парадак інфраструктура, рыхтуюцца да адкрыцця новыя сацыяльна значныя аб’екты. Так, падчас комплекснага добраўпарадкавання населенага пункта традыцыйна на асаблівым кантролі — развіццё спартыўнай базы, абнаўленне і будаўніцтва аб’ектаў адукацыі, культуры, спорту і турызму, аховы здароўя, сацыяльнай сферы.
Лакацыяй святочных мерапрыемстваў стане Кармянскі раённы цэнтр культуры і адпачынку. Аб’ект таксама перажывае маштабнае абнаўленне. Тут будуць створаны ўсе ўмовы для далейшай работы цэнтра як шматфункцыянальнага культурнага комплексу.
Яшчэ адзін падарунак жыхарам Кармы — адкрыццё дзіцячай школы мастацтваў. Да гэтага часу ўстанова не мела ўласнага будынка і размяшчалася ў арандаваных памяшканнях.
Абноўлены стадыён, лыжаролерная траса, трэнажорная зала... Гэта толькі частка новаўвядзенняў, якія ўдалося рэалізаваць для развіцця спартыўнай інфраструктуры Кармянскага раёна. Так, на тэрыторыі адкрытага пасля рэканструкцыі стадыёна «Сож» узведзена хакейная каробка, лыжаролерная траса, пляцоўка для пляжнага валейбола, бегавыя дарожкі, варкаўт-зона, створана безбар’ернае асяроддзе.
Гонар Кармы — новае сучаснае футбольнае поле са штучным пакрыццём, на якім можна праводзіць матчы рэспубліканскага ўзроўню. На новым спартыўным аб’екце цяпер праходзяць трэніроўкі не толькі выхаванцаў дзіцяча-юнацкай спартыўнай школы Кармянскага раёна, але і для вучняў сярэдняй школы. Жыхары Кармы ўсіх узростаў таксама могуць далучаюцца да здаровага ладу жыцця і займацца на трэнажорах у зале на адкрытым паветры.
Наталля КАПРЫЛЕНКА
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.