Вы тут

Быхаўскі перавозчык утойваў выручку і плаціў зарплату ў канвертах


Парушэнні выяўленыя інспекцыяй МПЗ па Магілёўскай вобласці падчас пазапланавай праверкі па даручэнні праваахоўных органаў у рамках распачатай крымінальнай справы. Асноўным відам дзейнасці суб’екта гаспадарання з’яўляюцца міжгароднія пасажырскія перавозкі аўтобусамі ў рэгулярных зносінах, акрамя гарадскіх і прыгарадных.


— У ходзе аналізу і ацэнкі ў сукупнасці ўстаноўленых абставін, а таксама сабраных у ходзе праверак доказаў устаноўлена, што перавозчык утаіў выручку, атрыманую ад рэалізацыі паслуг па перавозцы пасажыраў, у памеры 2,5 мільёна рублёў, — патлумачылі ў прэс-цэнтры інспекцыі МПЗ Рэспублікі Беларусь па Магілёўскай вобласці. —Акрамя гэтага, устаноўлена 26 фізічных асоб, якім выплачвалася заработная плата «ў канвертах». Сума фактычна выплачанага наёмным работнікам даходу значна перавышала тую, якую адлюстроўвала арганізацыя. Усе наяўныя грашовыя сродкі, не залічаныя на разліковы рахунак арганізацыі, пасля выплаты выдаткаў, звязаных з дзейнасцю арганізацыі, а таксама на зарплату, у тым ліку ў канвертах, заставаліся ў распараджэнні службовай асобы арганізацыі без выплаты падаходнага падатку.

Інспекцыяй праведзена карэкціроўка ўсіх неабходных падаткаў, агульная сума, якую павінна выплаціць арганізацыя з улікам пені, склала 1,29 мільёна рублёў.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Квадробіка — гульня ці паталогія?

Квадробіка — гульня ці паталогія?

Ці варта бацькам падымаць трывогу, калі дзіця захапілася гэтым відам спорту?

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.