Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка павіншаваў супрацоўнікаў і ветэранаў органаў папярэдняга следства з прафесійным святам. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
«Час даказаў правільнасць рашэння аб стварэнні Следчага камітэта Рэспублікі Беларусь, эфектыўная дзейнасць якога ў сферы дасудовай крымінальнай вытворчасці забяспечыла комплексны падыход у барацьбе са злачыннасцю, абарону канстытуцыйнага ладу, правоў і законных інтарэсаў кожнага грамадзяніна і грамадства ў цэлым», — гаворыцца ў віншаванні.
Кіраўнік дзяржавы адзначыў, што супрацоўнікі органаў папярэдняга следства сваёй штодзённай працай, праяўляючы ўважлівасць і аб’ектыўнасць пры расследаванні крымінальных спраў, за кожнай з якіх стаяць чалавечыя лёсы, таксама ўмацоўваюць давер да праваахоўных органаў і інстытутаў дзяржаўнай улады.
«Перакананы, ваша адданасць Радзіме, вернасць прысязе, прафесіяналізм і патрабавальнасць дадуць магчымасць і ў далейшым на належным узроўні вырашаць усе пастаўленыя задачы, у поўнай меры забяспечваючы прынцыпы непазбежнасці пакарання і вяршэнства права», — падкрэсліў Аляксандр Лукашэнка.
Прэзідэнт пажадаў супрацоўнікам і ветэранам органаў папярэдняга следства, іх сем’ям, родным і блізкім моцнага здароўя, шчасця, дабрабыту і поспехаў у працы на карысць Беларусі.
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.