Вы тут

Запушчаны мультымедыйны партал VІDEOBEL.BY


У Беларусі запусцілі мультымедыйны партал VІDEOBEL. BY. Грамадска-палітычны кантэнт вядучых беларускіх СМІ, у тым ліку ўсіх рэспубліканскіх тэлеканалаў, сабраны ў адным месцы. На партале ёсць месца для анлайн-вяшчання і важных прамых трансляцый, у прыватнасці з мерапрыемстваў, у якіх удзельнічае кіраўнік дзяржавы, а таксама маецца архіў, дзе можна знайсці перадачы сацыяльна-палітычнага зместу асноўных беларускіх СМІ.


— Мы пастаянна адчуваем ціск, калі нашы рэсурсы імкнуцца закрываць, як толькі мы кажам нязручную праўду, — адзначыў міністр інфармацыі Марат Маркаў. — Гэта практыка, якую адчулі нашы саюзнікі, расіяне, і тое самае адбываецца ў адносінах беларускіх каналаў, платформ і любых рэсурсаў, з якімі працуем. Таму мы ствараем беларускую пляцоўку, на якой будзе акумуліравацца ўвесь палітычны відэакантэнт, які вырабляем.

Новая платформа дазволіць глядзець яго як у рэжыме рэальнага часу, так і ў архіве. Патрэбную інфармацыю можна знайсці па пэўных тэгах або ў раздзеле тэлеканалаў. VІDEOBEL.BY дасць магчымасць атрымліваць дакладную інфармацыю пра тое, што адбываецца як у Беларусі, так і за межамі нашай краіны.

— Фактычна мы ствараем канкрэтны інфармацыйны хаб, з дапамогай якога атрымліваць інфармацыю змогуць усе, хто зацікаўлены ў дакладных навінах з Беларусі. Такіх людзей вялікая колькасць. Літаральна ўчора ў мяне была сустрэча з адным сербскім парламентарыем, і ён абсалютна дакладна сказаў: інфармацыя, якая ў Еўропе распаўсюджваецца аб тым, што адбываецца ў Беларусі, не мае адносін да рэальнасці. Таму задача — паказаць нашу рэчаіснасць, выкарыстоўваючы інструмент, які не будзе знаходзіцца ў руках нашых апанентаў. Гэта галоўная задума.

Пры гэтым у беларускай інфармацыйнай прасторы давер да дзяржаўных СМІ расце. Паводле слоў Марата Маркава, папулярнасць дзяржаўных тэлеканалаў і ў цэлым дзяржаўных СМІ за апошнія два гады, як паказваюць сацыялагічныя даследаванні, павялічылася амаль у 1,5 раза. Нягледзячы на тое, што ўсе беларускія тэлеканалы даступныя цяпер на новай платформе, новы рэсурс не стане ім канкурэнтам.

— Гледачы, якія заходзілі на тэлеканалы, па-ранейшаму зойдуць на іх. Наша ж пляцоўка вельмі зручная, бо тут ёсць яшчэ і навіны. Тут жа можна знайсці ўсе праграмы тэлеканалаў, глядзець іх анлайн, — адзначыла генеральны дырэктар БелТА Ірына Акуловіч.

Яна расказала, што на партале ўжо загружана тысяча відэа з тайм-кодамі, працуюць пошукавыя запыты. Каманда VІDEOBEL.BY будзе працаваць кругласутачна, кантэнт выпускаць плануецца аператыўна.

— Мы за інфармацыйную бяспеку і разумеем, што праўду не любіць ніхто: выразаюць, стараюцца закрываць асобныя праекты, асобныя каналы. Гэта беларускі медыяпартал, разлічаны на людзей, якім цікава, што адбываецца ў нашай краіне, — падкрэсліла Ірына Акуловіч. — Цалкам магчыма, праз некалькі гадоў мы тут будзем бачыць рэгіянальныя СМІ. Будзем рухацца наперад. Гэта першы крок, але яго важна было зрабіць нашай беларускай дзяржаве. І мы яго робім.

Намеснік генеральнага дырэктара БелТА Таццяна Бірук расказала, што на новым рэсурсе хацелася пазбегнуць класічных «навінавых» колераў. Таму абралі дзёрзкае, але сучаснае рашэнне. Усе відэа на партале суправаджаюць тайм-коды, яны дапамагаюць бегла азнаёміцца з відэакантэнтам і эканомяць час карыстальніка. Гэта дае магчымасць хутка знайсці цікавы відэафрагмент і пераключыцца на яго ўсяго адным націскам. Дызайн VІDEOBEL. BY адаптаваны для прагляду грамадска-палітычнага кантэнту на любой прыладзе: ад невялікага смартфона да шырокафарматнага тэлевізара.
Алена КРАВЕЦ.

Фота: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.