Вы тут

Лукашэнка: У Беларусі пражываюць 156 нацыянальнасцей, і ўсе яны становяцца нашымі і нават маімі


На беларускай зямлі ў міры і згодзе ў духу добрасуседства пражываюць прадстаўнікі 156 нацыянальнасцей. Аб гэтым Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка расказаў на сустрэчы з прадстаўнікамі розных нацыянальнасцей, якія пражываюць у Беларусі, перадае БелТА.


Фота БелТА

«На беларускай зямлі ў міры і згодзе ў духу добрасуседства працуюць, ствараюць сем’і, гадуюць дзяцей прадстаўнікі 156 нацыянальнасцей. Тут усе яны становяцца нашымі, і нават маімі, як я часта гавару, — маімі рускімі, маімі ўкраінцамі, маімі палякамі. Так было, так ёсць і так будзе заўсёды», — заявіў беларускі лідар.

Кіраўнік дзяржавы нагадаў, што больш як шэсцьсот гадоў таму на тэрыторыю сучаснай Беларусі прыйшлі яўрэі. Іх гналі і праследавалі ў розных кутках свету, тут яны атрымалі магчымасць свабодна і спакойна жыць.

«І аж да Вялікай Айчыннай вайны па колькасці ўступалі толькі карэннаму насельніцтву. Што гаварыць, беларуская зямля стала калыскай для трох прэзідэнтаў Дзяржавы Ізраіль: Залман Шазар, Хаім Вейцман, Шымон Перэс — памятаеце гэтыя прозвішчы», — адзначыў Аляксандр Лукашэнка.

Адначасова з яўрэямі на беларускую зямлю прыйшлі татары. «Унікальны народ: храбры, справядлівы, ваяўнічы. Да нас ён прыйшоў з мірам — па запрашэнні мясцовых князёў, каб дапамагчы абараніць нашы землі. Перакаваўшы мячы на аралы, татары ўнеслі вялікі ўклад у развіццё матэрыяльнай і духоўнай культуры Беларусі. І сёння горад Іўе, адзін з цэнтраў іх кампактнага пражывання, па праву славіцца сваімі поспехамі ў эканамічнай і духоўнай сферах», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Паводле яго слоў, паспяхова ўладкоўваюць у Беларусі жыццё і прадстаўнікі азербайджанскага народа. Алімпійскімі і сусветнымі дасягненнямі краіну праслаўлялі барэц Камандар Маджыдаў, дзюдаіст Націк Багіраў і многія іншыя.

«Важнае месца займае армянская дыяспара. Дастаткова сказаць, што адным з першых кіраўнікоў Беларускай Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі быў армянін Аляксандр Мяснікоў (Мяснікян). Шматнацыянальны Дагестан у Беларусі прадстаўлены 17 нацыянальнасцямі. Мы далі магчымасць пачаць новае, мірнае жыццё грамадзянам Афганістана, Палесціны, дзе доўгія гады не спыняліся ўзброенае процістаянне і кровапраліцце. Прыкладаў, калі людзі з усіх куткоў свету набываюць у нашай краіне другую Радзіму, не пералічыць», — заявіў беларускі лідар.

Выбар рэдакцыі

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.