Сёння ў Гродзенскай вобласці прайшоў адзіны дзень прыёму грамадзян. Мерапрыемства стала ўжо традацыйным для Савета Рэспублікі. Учора сенатары працавалі ва ўсіх раёнах Гродзеншчыны. Старшыня Савета Рэспублікі Наталля Качанава праводзіла прыём грамадзян па асабістых пытаннях у Іўі.
Сярод тых, хто звярнуўся са сваім пытаннем да старшыні Савета Рэспублікі, — жыхарка в. Ганчары Іўеўскага раёна. Жанчына хоча выкупіць жылы дом, у якім жыве з 1999 года. Ён знаходзіцца ва ўласнасці прадпрыемства. Звярнуўшыся да кіраўніцтва па дазвол, прасіцелька атрымала адмову.
«Мы толькі абмяркоўвалі на экспертным савеце гэта пытанне, дэталёва прагаворвалі. Разглядалі такія жыццёвыя сітуацыі. І мы хочам заканадаўча пытанне ўрэгуляваць. Яго разглядалі і ўзнімалі і дэпутаты, і мы, — сказала ў час прыёму Наталля Качанава. — На сваім узроўні мы разбяромся, што можна ў адпаведнасці з законам зрабіць. Усё вывучым разам з Дзяржкаммаёмасцю. Калі трэба, заканадаўча ўрэгулюем, таму што такія пытанні ўзнікаюць у людзей».
Другая жыхарка Іўеўскага раёна прыйшла з просьбай дапамагчы ў пытанні налічэння пенсіі. Жанчына — шматдзетная маці, якая працавала ў мясцовай гаспадарцы, выйшла на пенсію, пасля працавала яшчэ на працягу двух гадоў. Наталля Качанава даручыла Міністэрству працы і сацыяльнай абароны яшчэ раз уважліва пераправерыць усе дакументы па працоўнай дзейнасці жанчыны. У час прыёму таксама было даручана на гэтым этапе зрабіць усё для выплаты матэрыяльнай дапамогі жанчыне.
«Нам трэба больш тлумачыць людзям, больш гаварыць аб гэтым у сродках масавай інфармацыі. Мы цяпер цесна зоймемся вёскай, створым рабочую групу ў Савеце Рэспублікі і будзем выязджаць», — адзначыла спікер.
Сваю прапанову аб заканадаўчым рэгуляванні палажэнняў, звязаных з дзейнасцю прыватных пансіянатаў, адрасавала жыхарка Мінска. Жанчына арганізавала ў Мінскім раёне такі пансіянат для пажылых.
Як адзначыла Старшыня Савета Рэспублікі, пытанне арганізацыі дзейнасці такіх устаноў вельмі актуальнае. Паводле слоў Старшыні, важна пільную ўвагу ўдзяліць дзейнасці гэтых арганізацый у маштабах краіны.
«У найбліжэйшы час паедзем, паглядзім, як працуюць нашы органы сацабароны. Мінпрацы сумесна з Міністэрствам унутраных спраў павінны правесці інвентарызацыю такіх устаноў, дзе людзі знаходзяцца кругласутачна. Павінны быць выкананы ўсе патрабаванні», — адзначыла Наталля Качанава.
Было яшчэ шмат зваротаў і пытанняў — прыём Наталля Качанава вяла літаральна цэлы дзень. Падрабязна аб ім — у наступным нумары «Мясцовага самакіравання».
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.
У Мінску завяршыўся фестываль «Еўразія.DOC».
Пытанняў і праблем, якія стаяць перад кіраўніцтвам арганізацыі, нямала.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.