Вы тут

Лукашэнка паабяцаў разгледзець прапанову назваць адну з вуліц Мінска ў гонар Баграмяна


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка паабяцаў разгледзець прапанову, каб у год 80-годдзя Перамогі назваць адну з вуліц у Мінску ў гонар савецкага палкаводца і дзяржаўнага дзеяча, маршала Савецкага Саюза Івана Баграмяна, які прымаў удзел у вызваленні Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, перадае БелТА.


Фота БелТА

«Што датычыцца вялікага Баграмяна, нам трэба разгледзець гэта пытанне ў бліжэйшы час. Гэта вялікі чалавек для нас. Для беларусаў — дакладна», — падкрэсліў Прэзідэнт.

Адпаведную прапанову ўнёс старшыня грамадскага аб’яднання «Мінскае гарадское армянскае культурна-асветнае таварыства «Айастан» Георгій Егіязаран. У час Вялікай Айчыннай вайны ў аперацыі «Баграціён» па вызваленні Беларусі ўдзельнічала 4 фронты, у тым ліку І Прыбалтыйскі на чале з Іванам Баграмянам.

Ён падкрэсліў, што ў Беларусі пра людзей мяркуюць не па нацыянальнай прыналежнасці, не па нейкіх рэлігійных перакананнях, а выключна на падставе іх прафесійных і, галоўнае, чалавечых якасцей.

Георгій Егіязаран таксама падзякаваў за ўвагу дзяржавы да пытанняў развіцця культур розных нацыянальных супольнасцей, захавання міру і згоды.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Універсальная мова якасці

Універсальная мова якасці

Аб развіцці стандартызацыі ў Беларусі расказалі эксперты.

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Сельская гаспадарка

Увосень работ восем

Увосень работ восем

Якія задачы стаяць перад аграрыямі восенню?

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.