Вы тут

Лукашэнка выступае за захаванне добрых адносін з Арменіяй


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка выступае за захаванне добрых адносін з Арменіяй. Пра гэта ён заявіў на сустрэчы з прадстаўнікамі розных нацыянальнасцяў, якія пражываюць у Беларусі, перадае БелТА.


«Нядрэнна было б, калі б у нас, як і раней, пры ўсіх недахопах і нюансах будаваліся добрыя адносіны з Арменіяй. Паверце, нашай віны ў гэтым абсалютна няма, — сказаў кіраўнік дзяржавы. — Мы ўсяляк стараліся дапамагаць армянам, мы супрацоўнічалі як з самымі блізкія людзьмі, дапамагалі ўсяляк. Але вось, бачыце, захацелася на Захад, у ЕС».

«Які Захад? Мы не супраць супрацоўніцтва з Захадам, амерыканцамі, але вы ж бачыце іх палітыку... заўтра новае кіраўніцтва прыйдзе ў Амерыцы да ўлады, нават старое-новае (Камала Харыс і гэтак далей), — вы паглядзіце, зусім іншая будзе палітыка. У іх звычка такая: "а вы хто? Мы вас не ведаем. — Як не ведаеце, мы ж з вамі сябравалі, вы нам зброю пастаўлялі... — не, гэта былі не мы", — прывёў Аляксандр Лукашэнка прыклад логікі зносін амерыканскага істэблішменту. — Вось іх палітыка. І я ўвесь час вашаму кіраўніцтву пра гэта казаў. Калі, кажу, вы не разумееце, дык я ўжо старажытны чалавек у палітыцы. Я бачыў шмат. Ім верыць нельга». 

«Армяне вельмі разумныя людзі. У найбліжэйшы час яны разбяруцца, дзе іх шчасце», — упэўнены беларускі лідар.

Прэзідэнт заклікаў у любым выпадку не губляць тое, што ўжо ёсць у супрацоўніцтве з традыцыйнымі партнёрамі. «Усякае бывае. Не губляйце таго, што маеце. У вас у руках гэтая сініца. Ну не ганяйцеся пакуль за жураўлём. Няхай гэтая сініца ў вас будзе ў руках, — даў параду кіраўнік дзяржавы. — Не губляйце гэтую дружбу, гэта братэрства. Гэта адзіны рынак у эканоміцы, гэта ўзаемная дапамога. Не губляйце гэта, таму што вы, гэта страціўшы, можаце там не набыць нічога».

«Вы што, думаеце Арменію чакаюць дзесьці? Ні нас, ні Арменію, ні Украіну (паглядзіце, на нашых вачах будзе) ніхто нідзе не чакае. Кожны заняты сваімі пытаннямі. І яны хочуць вырашыць свае праблемы за кошт іншых», — адзначыў Прэзідэнт.

Аляксандр Лукашэнка падкрэсліў выключна добрае стаўленне ў Беларусі да прадстаўнікоў армянскай дыяспары. «Вы для мяне ўжо не армяне — вы для мяне беларусы. Вы — нашы людзі, нашы грамадзяне», — падкрэсліў ён.

Кіраўнік дзяржавы адзначыў асаблівае стаўленне да людзей, якія прыехалі ў Беларусь не толькі з Арменіі, але і іншых месцаў. «Вы сарваліся, лёс у вас такі. І многія ж не ад шчасця прыехалі. Мы павінны вас прыняць у сям’ю і абагрэць, зрабіць усё для таго, каб вы маглі працаваць і зарабляць», — заўважыў Прэзідэнт.

Больш за тое, усе прыехалі — гэта граматныя людзі, якія ўмеюць шанаваць свае сем’і. А хтосьці заводзіць сям’ю ўжо ў Беларусі. Аляксандр Лукашэнка звярнуў увагу, што ў такіх змешаных сем’ях, як правіла, нараджаюцца прыгожыя і таленавітыя дзеці: «дзяўчынкі — гэта прыгажуні, а мужыкі — гэта разумныя людзі. Я шчыра кажу, гэта маё цвёрдае перакананне. Паглядзіце на такія вось сумесныя сем’і».

«Прыязджайце пабольш. Хай сем’і прыязджаюць. Працы і зямлі для ўсіх хопіць», — заклікаў Аляксандр Лукашэнка.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Універсальная мова якасці

Універсальная мова якасці

Аб развіцці стандартызацыі ў Беларусі расказалі эксперты.

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Сельская гаспадарка

Увосень работ восем

Увосень работ восем

Якія задачы стаяць перад аграрыямі восенню?

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.