Супрацоўнікі аддзела па барацьбе з эканамічнымі злачынствамі Калінкавіцкага РАУС выявілі схему крадзяжоў работнікамі аднаго з сельгаспрадпрыемстваў раёна. Аб гэтым паведамляе афіцыйны тэлеграм-канал Гомельскага абласнога ўпраўлення ўнутраных спраў.
Устаноўлена, што да злачынства маюць дачыненне аграном гаспадаркі, адказная за прыём збожжа з поля, яго ўлік і захаванасць, загадчык майстэрні і вадзіцель. Крадзяжы ажыццяўляліся шляхам няпоўнай выгрузкі ўраджаю на складзе. Рэшткі затым звозіліся на падвор’е аднаго з саўдзельнікаў.
Усяго фігуранты выкралі звыш васьмі тон прадукцыі, якая канфіскавана і вернута прадпрыемству.
Анатоль СЛАНЕЎСКІ
Прэв’ю: pixabay.com.
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.
У Мінску завяршыўся фестываль «Еўразія.DOC».
Пытанняў і праблем, якія стаяць перад кіраўніцтвам арганізацыі, нямала.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.