Вы тут

Лукашэнка прапанавалі арганізаваць у Дагестане дзень беларускіх дранікаў


Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка 12 верасня сустрэўся з прадстаўнікамі розных нацыянальнасцяў. Падчас мерапрыемства старшыня Міжнароднага грамадскага аб’яднання «Горо» Хізры Асадулаеў прапанаваў кіраўніку дзяржавы арганізаваць у Дагестане дзень беларускіх дранікаў, перадае БелТА.


«Сын проста любіць дранікі і вельмі часта просіць маму прыгатаваць іх. І яна гатуе іх па вашаму рэцэпце — на смакатой. Калі пачулі па тэлевізары, як вы распавядалі аб рэцэпце, яна запомніла і так рыхтуе. Грэшнай справай, я нават падумаў: можа быць, папрасіць у вас пару кілаграм з вашых гатункаў бульбы, пасадзіць высока ў гарах у сябе ў вёсцы і праводзіць штогод Дзень беларускіх дранікаў», — сказаў Хізры Асадулаеў.

Хізры Асадулаеў ужо больш за 40 гадоў пражывае ў Мінску і адбыўся ў Беларусі як мастак, скульптур і паэт. Тут у яго нарадзіліся дзеці і ўнукі. «Нас тады, яшчэ ў 1981 годзе, калі пераехалі, сустрэлі не як чужых, а як родных. З нараджэннем дзяцей і ўнукаў, натуральна, Беларусь нам стала яшчэ радней, яшчэ бліжэй і цяплей», — заявіў ураджэнец Дагестана.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.

Кіно

Аўтарскі погляд на чалавека і яго лёс праз дакументальнае кіно

Аўтарскі погляд на чалавека і яго лёс праз дакументальнае кіно

У Мінску завяршыўся фестываль «Еўразія.DOC».

Спорт

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Андрэй Барбашынскі: Калі мы гаворым пра медалі для краіны — без вучылішча алімпійскага рэзерву не абысціся

Пытанняў і праблем, якія стаяць перад кіраўніцтвам арганізацыі, нямала.