Вы тут

Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ў ноч на 15 верасня


Банкаўскія карткі могуць не працаваць у Беларусі ў ноч на 15 верасня, паведамілі ў Банкаўскім працэсінгавым цэнтры.


15 верасня ў перыяд з 00:00 да 6:00 сумесна са спецыялістамі ЗАТ «Банкаўска-фінансавая Тэлесетка» будуць праводзіцца тэхналагічныя работы на каналах сувязі і каналаўтваральным абсталяванні паміж цэнтрам і БФТ.

У прамежак з 3.00 да 4.30 магчымыя кароткачасовыя перапынкі ў абслугоўванні трымальнікаў картак банкаў, якія карыстаюцца паслугамі цэнтра, а таксама ў сетцы арганізацый гандлю (сэрвісу), пунктаў выдачы наяўных, прылад самаабслугоўвання, банкаматаў, якія абслугоўваюцца банкамі, падлучанымі да апаратна-праграмнага комплексу цэнтра.

Банкаўскі працэсінгавы цэнтр прыносіць прабачэнні за дастаўленыя нязручнасці.

Прэв’ю: БелТА

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Універсальная мова якасці

Універсальная мова якасці

Аб развіцці стандартызацыі ў Беларусі расказалі эксперты.

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Сельская гаспадарка

Увосень работ восем

Увосень работ восем

Якія задачы стаяць перад аграрыямі восенню?

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.