Вы тут

У Мінску супрацоўнік IT-кампаніі здаў у ламбард ноўтбукі, грошы прайграў у анлайн-казіно


У сталічную міліцыю паступіла заява ад прадстаўнікоў IT-кампаніі аб крадзяжы некалькіх адзінак камп’ютарнай тэхнікі. Пра гэта паведамілі ў ГУУС Мінгарвыканкама.


Праваахоўнікі затрымалі 36-гадовага супрацоўніка IT-кампаніі, датычнага да крадзяжу. Як стала вядома, мужчына на працягу паўгода рабіў стаўкі ў анлайн-казіно. Прайграўшы там усе свае грошы, мінчанін не спыніўся: жадаючы адыграцца, мужчына вынес са склада фірмы 11 ноўтбукаў, тэлефон і стацыянарны камп’ютар, якія потым здаў у ламбард. Атрыманыя грошы таксама прайграў у азартных гульнях.

Каб кіраўніцтва не заўважыла прапажу маёмасці, ён пакідаў на складзе скрынкі ад электронікі. Агульная сума шкоды склала больш за Br10 тыс.

Раней мужчына прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за маёмасныя злачынствы.

Распачатыя крымінальныя справы па факце крадзяжу.

Прэв’ю: pixabay.com.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Універсальная мова якасці

Універсальная мова якасці

Аб развіцці стандартызацыі ў Беларусі расказалі эксперты.

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Сельская гаспадарка

Увосень работ восем

Увосень работ восем

Якія задачы стаяць перад аграрыямі восенню?

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.