Вы тут

У Гомелі кіроўцаў навучалі экстранай дапамозе


Гэта сумесная ініцыятыва Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа і ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама. Акцыя заклікае павысіць дасведчанасці аб першай дапамозе і бяспецы на дарогах. 


Так, гомельскія кіроўцы змаглі прайсці кароткі курс навучання навыкам першай дапамогі ад вопытных інструктараў цэнтра навучання экстраннай дапамозе Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа. 

На плошчы Паўстання інспектары Дзяржаўтаінспекцыі спынялі аўтааматараў не для праверкі дакументаў і прапанавалі ўпэўніцца, ці гатовы кіроўцы ў экстранай сітуацыі аказаць дапамогу пацярпелым. Удзельнікі акцыі атрымалі буклеты з інфармацыяй аб асаблівасцях спынення крывацёку, сардэчна-лёгачная рэанімацыі, дзеяннях пры розных траўмах.

— Неабходнасць такіх мерапрыемстваў відавочная, бо ўменне правільна зрэагаваць у крытычных сітуацыях да прыезду медыкаў пры дарожна-транспартным здарэнні ці іншым экстраным выпадку — гэта тое, што дапаможа выратаваць жыццё чалавека і значна знізіць негатыўныя наступствы для пацярпелых, — падкрэсліла спецыяліст Гомельскай абласной арганізацыі Беларускага Чырвонага Крыжа Аліна Юшкевіч.

Акцыя «Павінен ведаць кожны» заклікае аб’яднаць намаганні па павышэнні дасведчанасці аб першай дапамозе і бяспецы на дарогах ўсіх удзельнікаў дарожнага руху — ад вопытных кіроўцаў да юных пешаходаў. 

— Мы заклікаем не заставацца ўбаку і актыўна ўдзельнічаць у мерапрыемствах, накіраваных на навучанне правілам дарожнага руху і павышэнню ўзроўню адказнасці кожнага з нас, — звярнулі ўвагу супрацоўнікі аддзялення па агітацыі і прапагандзе ДАІ УУС Гомельскага аблвыканкама.

Наталля КАПРЫЛЕНКА

фота Гомельскай абласной арганізацыі БЧК

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Квадробіка — гульня ці паталогія?

Квадробіка — гульня ці паталогія?

Ці варта бацькам падымаць трывогу, калі дзіця захапілася гэтым відам спорту?

Адукацыя

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Якія прыярытэты ў сучаснай дашкольнай адукацыі?

Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.