Дзяржаўных узнагарод удастоены спартсмены і трэнер нацыянальнай каманды Беларусі па інваспорце Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту. Адпаведны ўказ № 360 падпісаў 12 верасня Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка, паведамілі ў прэс-службе кіраўніка дзяржавы.
За дасягненне высокіх спартыўных вынікаў і вялікі асабісты ўклад у развіццё фізічнай культуры і спорту ордэнам Айчыны II ступені ўзнагароджаны спартсмен-інструктар нацыянальнай каманды па інваспорце Ігар Бокій, медалём «За працоўныя заслугі» — старшы трэнер і спартсмен-інструктар гэтай каманды Генадзь Вішнякоў і Дзмітрый Салей. Званне «Заслужаны майстар спорту Рэспублікі Беларусь» прысвоена спартсмену-інструктару Ягору Шчалканаву.
Кіраўнік дзяржавы таксама падпісаў распараджэнне аб аб’яўленні падзякі Прэзідэнта Беларусі.
За прафесійнае майстэрства, падрыхтоўку спартсменаў высокага класа і значны асабісты ўклад у забеспячэнне выдатных спартыўных вынікаў яе ўдастоены трэнер-выкладчык па плаванні Рэспубліканскага цэнтра алімпійскай падрыхтоўкі па паралімпійскіх і дэфлімпійскіх відах спорту Станіслаў Паздзееў.
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.
Ці варта бацькам падымаць трывогу, калі дзіця захапілася гэтым відам спорту?
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.