Вы тут

Хрэнін: У Беларусі ідэі міру, бяспекі і стваральнай працы сталі ўнутрыпалітычнай апорай


У нашай краіне ідэі міру, бяспекі, абароненасці ад знешніх пагроз і стваральнай працы сталі ўнутры палітычнай апорай, і асновай знешняй палітыкі. Аб гэтым заявіў міністр абароны Рэспублікі Беларусь генерал-лейтэнант Віктар Хрэнін, выступаючы на 11-м Пекінскім Сяншаньскім форуме, паведамілі ў Міністэрстве абароны.


Фота: «Ваяр»

Выступаючы з дакладам, кіраўнік ваеннага ведамства падзяліўся формулай справядлівага свету, які не дзеліцца на Усход і Захад, у якім у пытаннях забеспячэння міжнароднай бяспекі і мірнага суіснавання на планеце важны голас кожнай дзяржавы.

Рэспубліка Беларусь выступае з ініцыятывай аб распрацоўцы Еўразійскай хартыі разнастайнасці і шматпалярнасці ў ХХІ стагоддзі. Менавіта гэта можа аб’яднаць намаганні ўсіх дзяржаў кантынента ў справе пабудовы іншага светаўладкавання.

Прынцыпова новая сістэма міжнародных адносін будзе характарызавацца апорай на міжнароднае права, узаемны давер і роўнасць, з улікам нацыянальных, рэлігійных і культурных асаблівасцей народаў, непрыманнем умяшання ва ўнутраныя справы дзяржаў для змянення выбранага шляху развіцця, прызнаннем і павагай разнастайнасці механізмаў практычнага супрацоўніцтва.

«Не выключана і тое, што ў выніку сумеснай работы мы прыйдзем да стварэння новай АБСЕ, аднак у якой „Е“ будзе азначаць ужо не Еўропу, а Еўразію, — адзначыў Віктар Хрэнін. — Але звяртаю ўвагу, што і дзяржавы Еўропы, як неад’емная частка Еўразійскага кантынента, павінны ўдзельнічаць у гэтых працэсах».

«У канчатковым выніку ўсе рашэнні па пытаннях забеспячэння міру і бяспекі, будаўніцтва агульнай будучыні змогуць прымацца сапраўднай глабальнай большасцю, а не закрытым клубам заходніх краін», — адзначыў Віктар Хрэнін.

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Універсальная мова якасці

Універсальная мова якасці

Аб развіцці стандартызацыі ў Беларусі расказалі эксперты.

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Сельская гаспадарка

Увосень работ восем

Увосень работ восем

Якія задачы стаяць перад аграрыямі восенню?

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.