Вы тут

У Магілёўскай вобласці праходзяць круглыя сталы па сацыяльным абслугоўванні


Круглыя сталы для пажылых грамадзян арганізуе Магілёўскі раённы цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва.


Сустрэчы праводзяцца напярэдадні Дня пажылых людзей у рамках рэспубліканскай акцыі «Павага. Клопат. Адказнасць». У якасці спікіраў на іх выступаюць сацработнікі, супрацоўнікі міліцыі, устаноў аховы здароўя, грамадскіх арганізацый, духавенства, банкаўскія работнікі. 

— Абмяркоўваем пытанні актыўнага даўгалецця, папярэджання ашуканскіх дзеянняў у адносінах да пажылых людзей, адказнасці працаздольных дзяцей перад непрацаздольнымі бацькамі, — паведамілі арганізатары. — Спецыялісты расказваюць сталым людзям, як папярэдзіць інфекцыйныя і заразныя скурныя захворванні. Старшыня Магілёўскай раённай арганізацыі БЧК Людміла Паддубская правяла майстар-клас па аказанні першай дапамогі. 

Далучыцца да карысных сустрэч ўжо паспелі жыхары вёсак Амхавая-1, Міхалёва і аграгарадка Сухары.

Нэлі ЗІГУЛЯ

Фота з архіва МРЦСАН

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Універсальная мова якасці

Універсальная мова якасці

Аб развіцці стандартызацыі ў Беларусі расказалі эксперты.

Экалогія

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Што кожны ахвотны можа зрабіць, каб палепшыць любімы горад?

Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.

Сельская гаспадарка

Увосень работ восем

Увосень работ восем

Якія задачы стаяць перад аграрыямі восенню?

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.