Як паведамляюць спецыялісты Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды, у гэты дзень на большай частцы тэрыторыі Гомельскай і Магілёўскай абласцей 14-16 верасня захоўваецца чырвоны ўзровень небяспекі — надзвычайная пажарная небяспека (5-ы клас гарымасці).
У цэлым па Беларусі прагназуецца пераменная воблачнасць. Ноччу і раніцай на большай частцы тэрыторыі, днём пераважна па заходняй палове пройдуць кароткачасовыя дажджы, у асобных раёнах навальніцы. Ноччу і раніцай па захадзе месцамі чакаецца слабы туман. Тэмпература паветра ўначы складзе 13–18 градусаў, максімальная ўдзень — 24–29 градусаў, на захадзе — 21–23 цяпла.
Сяргей КУРКАЧ
Цэны на ліквіднае жыллё ў сталіцы выраслі на 5 працэнтаў.
Ці варта бацькам падымаць трывогу, калі дзіця захапілася гэтым відам спорту?
Укараняюцца інавацыйныя тэхналогіі ў практыку работы дзіцячых садкоў.