Старшыня Палаты прадстаўнікоў у размове з журналістамі адзначыў, што людзі прыйшлі з рознымі пытаннямі. Рашэнне значнай іх часткі знаходзіцца ў плоскасці мясцовай улады, якая, па словах упаўнаважанага прадстаўніка Прэзідэнта ў Віцебскай вобласці, у прынцыпе з гэтымі пытаннямі дастаткова паспяхова спраўляецца.
«Некаторыя людзі прыйшлі першы раз, не звяртаючыся раней у райвыканкам, — удакладніў Ігар Сергяенка. — Адразу на месцы было растлумачана, што кіраўніцтва гатова разгледзець пытанні, якія датычацца зямлі, узаемаадносін паміж суседзямі, якія пражываюць на суседніх участках».
і сёння, і раней у іншых рэгіёнах, Старшыня Палаты прадстаўнікоў заўважыў, што шэраг з іх з-за розных прычын, у тым ліку, магчыма, і з-за недастатковасці фінансавання, можа вырашыцца толькі на абласным і рэспубліканскім узроўнях.
Так, прагучала тэма, звязаная з функцыянаваннем сотавай сувязі. Гэтым пытаннем Палата прадстаўнікоў займалася дэталёва ва ўсіх рэгіёнах краіны сёлета. Пэўная праграма распрацавана Міністэрствам сувязі і інфарматызацыі. Па словах спікера, у гэтым і наступным гадах будзе нарошчвацца колькасць вышак сотавай сувязі. Характэрна для вобласці і пытанне якасці вады, адзначыў Ігар Сергяенка, нагадаўшы аб рэалізацыі праграмы «Чыстая вада». Размова ідзе аб устаноўцы станцый абезжалезвання, што патрабуе дадатковага фінансавання.
Паводле яго слоў, ад грамадзян таксама паступаюць пытанні, звязаныя з павелічэннем электраспажывання ў бытавых мэтах. «Гэта таксама аднамомантна не вырашыш, тым больш што з улікам мінулага ўрагану вялікія задачы пастаўлены кіраўніком дзяржавы ў цэлым па пераглядзе ліній электраперадачы, па абнаўленні, узмацненні канкрэтных аб’ектаў, — нагадаў ён. — Гэта тое, што будзе рэалізоўвацца ў найбліжэйшы час».
Грамадзяне задаюць пытанні (і для Віцебскай вобласці яны характэрны), звязаныя з работай грамадскага міжгародняга транспарту. Людзі скардзяцца на недастатковасць маршрутаў, састарэлы рухомы аўтатранспарт.
Таксама на прыём грамадзян звярнуўся былы воін-афганец, які на працягу доўгага перыяду не ведаў аб тым, што можа звярнуцца ў органы сацыяльнай абароны насельніцтва па атрыманне надбаўкі да пенсіі. Сёння ён гэту надбаўку атрымлівае, але ставіць пытанне аб тым, каб яму пакрылі выплаты за ўвесь мінулы перыяд. Ігар Сяргяенка ўпэўнены, што такая сітуацыя сведчыць аб недапрацоўках тых людзей, якія павінны непасрэдна гэтым займацца.
«У цэлым пытанні, якія можна вырашаць канкрэтна тут, на месцы, не выносячы на ўзровень рэспубліканскі, абласны, вырашаюцца, і пра гэта гавораць нават лічбы, — заўважыў Старшыня Палаты прадстаўнікоў. — Мінулы раз, калі я прыязджаў, у два з лішнім разы было больш наведвальнікаў».
Разам з тым, заўважыў спікер, ёсць катэгорыя грамадзян, якія хочуць вырашыць сітуацыю на іх карысць, нават калі гэта супярэчыць закону. Гэтыя гісторыі могуць цягнуцца гадамі, людзі звяртаюцца да розных кіраўнікоў з адным і тым жа пытаннем. «Даводзіцца чарговы раз тлумачыць, пераконваць, але гэта таксама неабходна рабіць, каб здымаць напружанасць», — сказаў на заканчэнне Ігар Сергяенка.
Паводле БелТА
Супрацоўнікі Мінпрыроды расказалі, якая карысць ад дрэў у горадзе.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.