Вы тут

Выручка найбуйнейшых прадпрыемстваў Кітая перавысіла 110 трыльёнаў юаняў


У мінулым годзе найбуйнейшыя прадпрыемствы краіны, якія ўваходзяць у спіс топ-500 прадпрыемстваў Кітая, прадэманстравалі стабільны рост выручкі і інвестыцый у навукова-даследчыя і доследна-канструктарскія работы, перадае «Сіньхуа».


Аб гэтым сведчыць рэйтынг топ-500, які апублікаваны Кітайскай федэрацыяй прадпрыемстваў і Кітайскім таварыствам прадпрымальнікаў. Сукупная выручка гэтых кампаній у мінулым годзе перавысіла 110 трыльёнаў юаняў (15,4 трлн. долараў), што амаль на 1,6 працэнта больш у параўнанні з папярэднім годам.

Парог выручкі прадпрыемства для ўключэння ў адпаведны спіс сёлета складае 47,38 млрд. юаняў, што на 383 млн. юаняў больш, чым годам раней. Сярэдні аб’ём інвестыцый у навукова-даследчыя і доследна-канструктарскія работы на гэтых прадпрыемствах павялічваецца сёмы год запар. Іх агульныя выдаткі склалі 1,9 працэнта ад сукупных даходаў, што з’яўляецца найвышэйшым паказчыкам з 2002 года.

Выбар рэдакцыі

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.