У ДТЗ у Гомельскай вобласці за мінулыя суткі пацярпелі веласіпедыст і матацыкліст. Аб гэтым БелТА паведамілі ва УУС Гомельскага аблвыканкама.
12 верасня днём 64-гадовы вадзіцель трактара з прычэпам рухаўся па вул. Жукава ў Гомелі. Паварочваючы направа, на дазваляльны сігнал святлафора, ён збіў прычэпам 59-гадовую жанчыну-веласіпедыста, якая рухалася па веласіпедным пераездзе.
У той жа дзень у Рэчыцкім раёне, прыкладна ў 20.00, 40-гадовы вадзіцель матацыкла, рухаўся па аўтадарозе Н4162 Рэчыца — Горваль — Васілевічы. У нейкі момант ён не справіўся з кіраваннем, з’ехаў у кювет і перакуліўся.
У абодвух выпадках пацярпелыя з траўмамі шпіталізаваны ў бальніцу.
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.