Вы тут

Наталля Качанава аб пераможцах конкурсу «Мінскі майстар»


Пераможцы конкурсу «Мінскі майстар» — людзі, адданыя сваёй справе, заявіла старшыня Савета Рэспублікі, упаўнаважаны прадстаўнік кіраўніка дзяржавы ў Мінску Наталля Качанава ў час урачыстага ўзнагароджання пераможцаў конкурсу прафесійнага майстэрства «Мінскі майстар», перадае БелТА.


Традыцыйна напярэдадні Дня горада Мінска праходзіць урачыстае ўзнагароджанне пераможцаў конкурсу прафесійнага майстэрства «Мінскі майстар». Арганізатары — Мінскае гарадское аб’яднанне прафсаюзаў і Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт. У гэтым годзе ў адборачных этапах конкурсу прынялі ўдзел больш за 1500 работнікаў. Вызначаны 39 пераможцаў. Гэта людзі самых розных прафесій — токар, вадзіцель, урач-педыятр, сацыяльны работнік, прадавец, кравец, паштальён, слесар, асфальтабетоншчык, рабочы зялёнага будаўніцтва, тэхнолаг-хімік і інш.

«Гэта людзі адданыя сваёй справе, тыя, якія сёння жывуць праблемамі свайго горада, свайго прадпрыемства і нізкі вам паклон і словы шчырай удзячнасці за вашу працу. Але гэтыя словы ўдзячнасці і падзякі не толькі тым, хто стаў сёння пераможцамі гэтага цудоўнага конкурсу, але і ўсім, хто ўмацоўвае эканамічную моц нашага горада. Умацоўваючы эканамічную моц сталіцы, несумненна, умацоўваем эканамічную моц нашай краіны. І тая палітыка, якая праводзіцца ў нашай краіне — сацыяльна арыентаванай дзяржаве, — накіравана перш за ўсё на чалавека», — сказала Наталля Качанава.

Спікер падкрэсліла, што 1,5 тыс. удзельнікаў аб’яднаў у гэтым годзе конкурс. «Гэты конкурс прырастае і вельмі важна, што пераможцамі стала такая вялікая колькасць моладзі. Гэта вельмі важна. Гэта гаворыць аб тым, што наша краіна жыве, развіваецца, у яе цудоўная будучыня. Але гэта яшчэ і гаворыць аб тым, што ў гэтых рабят выдатныя настаўнікі, якія даюць ім шлях у прафесію», — адзначыла старшыня Савета Рэспублікі.

«Я шчыра хачу павіншаваць вас з надыходзячым святам. Заўтра Мінск будзе адзначаць свой дзень нараджэння. Вядома, гэта знакавая дата ў гісторыі нашай краіны ў цэлым. Таму што гэта дзень нараджэння сталіцы нашай дзяржавы, нашай роднай Беларусі. І я шчыра дзякую вам усім за тое, што вы робіце для нашай сталіцы. Прыгожы, дагледжаны, добраўпарадкаваны горад. Госці, якія да нас прыязджаюць — перш за ўсё адзначаюць гэта. Дзякуй вам вялікі», — дапоўніла Наталля Качанава.

«Мінскі майстар» — адзін з найбуйных конкурсаў прафесійнага майстэрства ў рэспубліцы. За ўвесь час правядзення сталічных спаборніцтваў удзел у іх прынялі каля 300 тыс. чалавек, а 699 ​​чалавек удастоены звання «Мінскі майстар».

Фота Віктара Драчова 

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Час рабіць запасы

Час рабіць запасы

Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя. 

Памяць

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

Дакументы звязваюць мінулае і будучыню

6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.

Навука

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

Колькі ў Беларусі карысных выкапняў?

У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.