Кіраўнік дзяржавы Аляксандр Лукашэнка 13 верасня падпісаў указ нумар 361, якім адобрыў у якасці асновы для правядзення перагавораў праект пратакола аб унясенні змяненняў у дагавор паміж Беларуссю і Расіяй аб агульных прынцыпах падаткаабкладання па ўскосных падатках ад 3 кастрычніка 2022 года. Аб гэтым БелТА паведамілі ў прэс-службе Прэзідэнта.
Гэты пратакол прадугледжвае карэкціроўку дагавора з улікам змяненняў беларускага і расійскага падатковага заканадаўства.
На правядзенне перагавораў па праекту пратакола і яго падпісанне ўпаўнаважана Міністэрства фінансаў.
Восень для спецыялістаў аграрнай галіны — час падводзіць вынікі, і сёлета яны годныя.
6 кастрычніка архівісты адзначылі сваё прафесійнае свята.
У поўным аб’ёме задаволена патрэба краіны ў калійных і каменных солях, торфе, сапрапелі, будаўнічым камені, падземных водах.