Вы тут

Форум маладых гісторыкаў Саюзнай дзяржавы прайшоў у Смаленску


Форум маладых гісторыкаў Саюзнай дзяржавы прайшоў у Смаленску ў рамках XVІІ фестывалю «Моладзь — за Саюзную дзяржаву».


Культурна-выставачны цэнтр імя Ценішавых гасцінна расчыніў свае дзверы перад удзельнікамі мерапрыемства, сярод якіх студэнты і аспіранты ВНУ, маладыя вучоныя, выкладчыкі школ, сярэдніх спецыяльных і вышэйшых навучальных устаноў.

Падчас адкрыцця форуму Дзяржаўны сакратар Саюзнай дзяржавы Дзмітрый Мезенцаў адзначыў, што вельмі важна перадаць эстафету памяці моладзі і зразумець, ці падтрымліваюць яны каштоўнасці цяперашняга пакалення, ці бяруць на сябе адказнасць за будучыню Саюзнай дзяржавы.

 

— Форум маладых гісторыкаў Саюзнай дзяржавы — гэта выдатная магчымасць для зверкі нашых пазіцый адносна будучыні. У нас ёсць асаблівы абавязак памяці перад пакаленнем пераможцаў. Для гэтага ў Саюзнай дзяржаве павялічана колькасць мерапрыемстваў грамадзянска-патрыятычнай накіраванасці. За апошнія тры гады іх колькасць вырасла ў тры разы, а з саюзнага бюджэту накіравана на такія мерапрыемствы ўдвая больш сродкаў. Але не гэтым ацэньваецца тое, што нам удаецца дастукацца да маладых сэрцаў, якія праз 15–20 гадоў возьмуць на сябе адказнасць за будучыню Беларусі і Расіі, — заявіў ён.

Форум праходзіў на працягу ўсяго дня і быў разбіты на некалькі секцый. Так, маладыя гісторыкі Саюзнай дзяржавы абмяркоўвалі самыя надзённыя тэмы ад выкрыцця падвойных стандартаў Захаду ў сучаснай сусветнай палітыцы да стварэння адзінага падручніка па гісторыі.

Лізавета ГОЛАД

Фота аўтара

Загаловак у газеце: Перадаць эстафету памяці

Выбар рэдакцыі

Грамадства

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Прадаўцы кватэр пагаджаюцца на зніжкі

Уласнікі карэктуюць свае прапановы.

Грамадства

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

Як людзі з інваліднасцю робяць свет лепшым

«Нашы работы — жывыя, з энергетыкай любові і дабра».